Літоўскі суд стаў на бок звольненага ў канцы 2023 года выкладчыка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту (ЕГУ) Сяргея Сялецкага. Мужчына судзіўся супраць свайго былога працадаўцы і цалкам задаволены выракам суда. Паводле прысуду, Сялецкага мусяць аднавіць на працоўным месцы, універсітэт абавязаны выплаціць кампенсацыю.