навіны

Міжнародны крымінальны суд прызначыў суддзяў для папярэдняга вядзення ў справе Лукашэнкі

Cуддзі
Ілюстрацыйны здымак. Фота: opinioncaribe.com
podpis źródła zdjęcia

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка паведаміў, што матэрыялы справы пра «трансмежныя злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя Лукашэнкам і ягонымі саўдзельнікамі» перададзеныя ў Палату папярэдняга вядзення Міжнароднага крымінальнага суда (МКС).

Як распавёў Павел Латушка, для справы «прызначаныя суддзі» і«сфарраваная група асобаў, якія будуць займацца расследаваннем».

«Вынясенне першага выраку адносна сітуацыі ў Беларусі падкрэслівае важнасць міжнароднага правасуддзя і гатовасць міжнароднай супольнасці расследаваць злачынствы рэжыму Лукашэнкі», – заявіў палітык і дадаў, што ўсё, што цяпер адбываецца – гэта «выразны сігнал таму, што беспакаранасць не будзе дапушчаная».

«Мы заклікаем усе дзяржавы прытрымлівацца прыкладу Літвы і супрацоўнічаць з Міжнародным крымінальным судом для дасягнення справядлівасці», – выказаўся Латушка.

Нагадаем, 30 верасня ўрад Літвы перадаў у офіс пракурора МКС матэрыялы пра «трансмежныя злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя Лукашэнкам і ягонымі саўдзельнікамі ў дачыненні беларусаў». Вільня патлумачыла свой крок тым, што больш не можа бяздзейнічаць. Беларускія дэмакратычныя сілы заклікалі краіны, што ратыфікавалі Рымскі статут, падтрымаць намаганні Літвы ў прыцягненні Лукашэнкі да адказнасці ў МКС.

Міністэрства замежных справаў Польшчы ўжо падтрымала зварот Літвы ў Міжнародны крымінальны суд (МУС) у Гаазе з нагоды меркаваных злачынстваў супраць чалавечнасці, учыненых рэжымам Лукашэнкі.

Пры гэтым 3 кастрычніка міністр замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў назваў зварот Літвы ў Гаагу «бесперспектыўным».

Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10