Нагодай для санкцыяў стала тое, што «Альфа-Банк» удзельнічае або ўдзельнічаў у «атрыманні выгоды або падтрыманні ўраду Беларусі шляхам вядзення бізнесу ў сектары, які мае для яго стратэгічнае значэнне, а менавіта – у беларускім сектары фінансавых паслугаў».
Пра ўвядзенне санкцыяў паведамляе сайт Скарбніцы Вялікай Брытаніі, які 3 кастрычніка апублікаваў абноўлены пералік суб’ектаў, на якіх распаўсюджваюцца абмежавальныя захады.
У Беларусі «Альфа-Банк» працуе з 1999 года і ўваходзіць у структуру кансорцыуму «Альфа-Груп». Паводле велічыні актываў, сродкаў кліентаў, крэдытнага партфелю і нарматыўнага капіталу банк уваходзіць у дзясятку найбуйнейшых у Беларусі.
Нагадаем, гэта ўжо не першыя санкцыі ў дачыненні гэтага банку. Некалькі гадоў таму абмежаванні ўжо ўводзілі Злучаныя Штаты, але для «Альфа-Банку» ў Расеі. Прадстаўнікі банку пасля гэтага паведамілі, што абмежаванні не закранаюць яго дзейнасці. Падкрэслівалася, што «гэта асобны бізнес у складзе міжнароднага кансорцыуму», а таму ў дачыненні яго і бізнесу ў Беларусі «ніякіх абмежаванняў не ўводзілі». Гэта адбылося ў красавіку 2022 года. А ўжо ў снежні 2023-га банк спрыніў SWIFT-пераводы ў еўрах на рахункі кліентаў польскага банку «PKO Bank Polski».
Далей абмежаванні ўсё ж пачалі закранаць і інтарэсы беларускіх кліентаў. Так, з 1 сакавіка 2024 года «Альфа-Банк» у Беларусі пачаў спаганяць з фізічных асобаў, у якіх на рахунках у доларах і еўрах было больш за 160 тыс. рублёў у эквіваленце, штомесячную камісію. Сам банк патлумачыў гэты крок неабходнасцю «назапашвання замежнай валюты праз міжнародныя абмежаванні».
Надзея Вольная belsat.eu