навіны

Уначы ў Беларусь ізноў заляцеў «Shahed»

Збіты ва Украіне «Shahed»
Збіты ва Украіне «Shahed». Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: @MeanwhileInUA / X
podpis źródła zdjęcia

Уначы 3 кастрычніка ў Беларусь чарговы раз заляцеў беспілотнік тыпу «Shahed». Пра гэта паведамляюць Паветраныя сілы Украіны.

Расея атакавала Украіну мінімум 105 беспілотнікамі мінулаю ноччу. 78 з іх былі знішчаныя, а 23 – лакацыйна страчаныя.

«Адзін беспілотнік паляцеў у кірунку Беларусі», – пішуць Паветраныя сілы Украіны.

Авіяцыя ў Беларусі пры гэтым не падымалася, адзначае маніторынгавая група «Беларускі Гаюн»:

Меркавана, збіты расейскі беспілотнік «Shahed» падае над Гомлем, Беларусь. 5 верасня 2024 года. Скрыншот: Флагшток / Telegram
Людзям не сказалі пра небяспеку, Мінабароны ўпершыню выказалася — вынікі збіцця «шагэдаў» пад Гомлем навіны

«Вядома, што "Shahed" пакінуў Кіеўскую вобласць Украіны і заляцеў у Беларусь курсам на Мазыр каля 4:40».

Што адбылося з дронам потым, невядома. Паводле звестак «Флагшток» жыхары Калінкавічаў чулі выбух. Ён мог быць выкліканы падзеннем дрона.

З 11 ліпеня ў Беларусь заляцела каля 50 «Shahed'аў», якія атакавалі Украіну, але збіліся з курсу. Імаверна, гэта адбываецца праз працу ўкраінскіх сродкаў радыёэлектроннай барацьбы. Таксама «Shahed'ы» могуць залятаць у Беларусь, каб схавацца ад украінскай паветранай абароны. Аднак Мінабароны Беларусі скардзіцца, што гэта ўсё ўкраінскія правакацыі.

Некаторыя з дронаў беларускай авіяцыі давялося збіваць.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10