навіны

Старонку ў X спецпрадстаўніка МЗС Польшчы ў супрацы з дэмсіламі прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

Артур Міхальскі
Артур Міхальскі на Міжнародным кангрэсе даследнікаў Беларусі ў 2023 годзе. Фота: @michalski_artur / X
podpis źródła zdjęcia

Міністэрства інфармацыі Беларусі дадало ў спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў старонку ў сацсетцы X (былы Twitter) спецпрадстаўніка МЗС Польшчы ў супрацы з дэмакратычнымі сіламі Беларусі Артура Міхальскага.

У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў можна знайсці апісанне старонкі ў X «Artur Michalski» (https://x.com/michalski_artur). Адпаведную пастанову прыняў суд Цэнтральнага раёну Менска за 25 верасня, заўважыў Reform.news.

Артур Міхальскі – былы амбасадар Польшчы ў Беларусі. Там ён працаваў з траўня 2018 года да жніўня 2023 года. З Беларусі з'ехаў у кастрычніку 2020 года. У верасні 2023-га яго прызначылі адмысловым прадстаўніком МЗС Польшчы ў супрацы з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.


Адзін з апошніх запісаў на старонцы Артура Міхальскага ў X – рэпост кіраўніка НАУ і намесніка Святланы Ціханоўскай у Аб'яднаным пераходным кабінеце Паўла Латушкі. У сваім запісе Латушка дзякуе МЗС Польшчы за тое, што ведамства падтрымала просьбу Літвы, каб пракурор Міжнароднага крымінальнага суда расследаваў сітуацыю ў Беларусі на прадмет магчымых злачынстваў супраць чалавечнасці.


Таксама Міхальскі часта публікуе допісы пра беларускіх палітвязняў.


Акрамя старонкі Артура Міхальскага, спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў папоўнілі Instagram-акаўнт адваката Марыі Колесавай-Гудзілінай «kolesovahudzilina» і акаўнт мастачкі і актывісткі з каманды BYSOL Марыі – «animia.masha». З X дадалі старонку «Кацап смажыўся на патэльні».


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10