навіны

Самы алкагольны – 2021 год. Белстат падлічыў, колькі п'юць беларусы

Часцей за ўсё беларусы пілі піва — 49,7 л у пераліку на абсалютны алкаголь. (Фота: Freepik)
Часцей за ўсё беларусы пілі піва — 49,7 л у пераліку на абсалютны алкаголь. (Фота: Freepik)
podpis źródła zdjęcia

Праз 9 месяцаў падлікаў Беларускі нацыянальны статыстычны камітэт выклаў статыстыку аб тым, колькі і якога алкаголю выпілі беларусы за далёкі 2023 год.

Паводле дадзеных, калі падзяліць колькасць набытага алкаголю на ўсіх грамадзян краіны старэйшых за 15 гадоў, выйдзе 11,5 літра на кожнага за 2023 год. Ці амаль па літры алкаголю за месяц.

Пры гэтым у Магілёўскай вобласці п'юць больш – 12,5 літра на чалавека ў год. А ў Гомельскай вобласці і Менску п'юць менш за ўсіх – 11 і 10,8 літра адпаведна.

Часцей за ўсё беларусы ў пераліку на абсалютны алкаголь пілі: піва — 49,7 л, гарэлка і лікёра-гарэлачныя вырабы — 12,1 л, пладовыя віны — 7 л, слабаалкагольныя напоі — 4,6 л, вінаградныя віны — 4 л, ігрыстыя віны – 2,3 л, каньяк – 1,2 л.

Цягам гадоў беларусы пілі ўсё больш, і пік надышоў у 2021 годзе – па 12 літраў алкаголю на кожнага. А ў 2022 і 2023 годзе колькасць спажыванага алкаголю стала змяншацца. За апошнія 2 гады даследаванняў – мінус 0,7 літра алкаголю на кожнага.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10