Сотні машынаў, паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэту, працягваюць чакаюць выезду з Беларусі 2 кастрычніка. Праўда, не для дальнабойнікаў, як кажуць, праход мяжы не займае шмат часу.
Станам на 20:00, выезду з Беларусі ў Польшчы ў памежным пункце «Берасце» чакалі 370 аўтамабіляў. Там жа стаялі тры аўтобусы. У памежных чатах пісалі, што праход мяжы аўтобусам тут заняў прыкладна 6,5 гадзін.
Праход мяжы з Літвой, як паведамляецца, займае гадзіну.
У суседніх «Казловічах» на выезд у Польшчу сабраліся 900 грузавікоў. Таксама выезду ў Літву чакалі 720 грузавікоў у «Каменным Логу» і 670 у «Беняконях». На выезд у Латвію у «Грыгароўшчыне» стаялі 470 грузавікоў.
Якуб Хруст belsat.eu