Украінскія суды разглядаюць некалькі адміністратыўных і крымінальных справаў за незаконнае перасячэнне мяжы.
Раённы суд Ровенскай вобласці ў верасні аштрафаваў двух грамадзянаў Украіны на максімальна прадугледжаную за незаконнае перасячэнне мяжы суму – 8500 грыўняў (прыблізна 200 долараў), піша «Радыё Сабода».
Іх затрымалі на тэрыторыі Сарненскага раёну Ровенскай вобласці, за 10 кіламетраў ад украінскай мяжы. Ухілісты ішлі ў кірунку беларускай вёскі Бухлічы ў Столінскім раёне.
Пры складанні пратаколу адзін з затрыманых паведаміў украінскім памежнікам, што меў намер «перасячы дзяржаўную мяжу з Беларуссю для далейшага пераезду ў краіны Еўрапейскага Звязу з мэтай пазбегнуць мабілізацыі».
Таксама паліцыя Ровенскай вобласці са жніўня 2024 года раследуе крымінальную справу супруць арганізатараў незаконнага перапраўлення ўкраінцаў у Беларусь.
Згодна з матэрыяламі справы, гэтым займаліся тры чалавекі, якія за сваю дапамогу патрабавалі ад 600 да 9 тысяч долараў (максімальны кошт для тых «дапамагатараў», якія падвозілі непасрэдна да мяжы, якая праходзіць праз балоцістую мясцовасць).
Для перамяшчэння ахвочых пакінуць Украіну яны выкарыстоўвалі матацыкл і аўтамабілі, адзін з якіх меў замежную рэгістрацыю. Два фігуранты цяпер застаюцца ў следчым ізалятары, яшчэ адзін — пад хатнім арыштам.
Раней падобную справу пачалі расследаваць у Чарнігаўскай вобласці.
Тэса Анэйда belsat.eu