Шуфлядка

У Расеі склалі спіс «забароненых» артыстаў: у ім апынуліся Макс Корж, Ціма Беларускіх і іншыя беларусы

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: arbatmedia.kz
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: arbatmedia.kz
podpis źródła zdjęcia

У Расеі абнавілі спіс артыстаў, выступы якіх забароненыя. У яго трапілі і некаторыя беларускія выканаўцы і комікі. 

Агулам спіс складаецца з 79 прозвішчаў. У ім – як тыя, хто выступаў супраць вайны, так і артысты, што змянялі свой погляд адносна расейскага ўварвання ва Украіну, і нават прыхільнікі Уладзіміра Пуціна.

З беларускіх артыстаў у спісе – Макс Корж, Ціма Беларускіх, комікі Слава Камісаранка, Ірына Прыходзька, Іван Усовіч, а таксама спявачка Наталля Падольская (нягледзячы на тое, што яна разам з мужам Уладзімірам Прасняковым падтрымлівала расейскае поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну).

Адметна, адзначае выданне, што пад забарону трапілі таксама і некаторыя TikTok-зоркі і выканаўцы, якія прамаўчалі пра вайну: менавіта з гэтай прычыны ў спісе апынуўся Ціма Беларускіх, ягонае прозвішча ў гэтым шэрагу разам з FLAFFYX, Vlad Hoshin і Instasamka.

Поўны спіс забароненых артыстаў
Поўны спіс забароненых артыстаў

Некаторыя выканаўцы трапілі ў спіс, нават нягледзячы на выдаленне антываенных заяваў у сацыяльных сетках ці адпраўку гуманітарнай дапамогі расейскім уцекачам з памежных з Украінай раёнаў. Так, сярод іх апынуўся гурт беларускага паходжання «ЛСП» (разам з такімі выканаўцамі, як Yanix, OG Buda, Markul, Big Russian Boss, GONE. FLUDD, Гуф, Дзяніс Клявер).

Знайшлося ў спісе месца і замежным зоркам, так што цяпер расейская публіка не пабачыць і, верагодна, не пачуе Beyonce, Lana Del Rey, Metallica, Florence and the Machine, Hozier і IAMX.

Нагадаем, што ў красавіку 2022 года ў Расеі з’явіўся спіс артыстаў, якім на 50 гадоў забаронены ўезд у Расейскую Федэрацыю. Пад абмежаванні трапілі вядомая спявачка Святлана Лабада, Макс Барскіх, саліст гурта «Акіян Эльзы» Святаслаў Вакарчук, артыст Андрэй Данілка, які выступае пад псеўданімам Верка Сярдзючка, выканаўца Monatik, дуэт Насці Каменскіх і Патапа ды іншыя. 

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10