навіны

Беларускі серыял трапіў на польскую стрымінгавую платформу

Стрымінгавы сэрвіс «TVP VOD»
Стрымінгавы сэрвіс «TVP VOD». Крыніца: vod.tvp.pl
podpis źródła zdjęcia

Цяпер белсатаўскі серыял «Працэсы» можна глядзець не толькі на нашых YouTube-каналах, але і ў стрымінгавым сэрвісе «TVP VOD».

Абвяшчэнне пераможцы – серыялу «Працэсы» – у намінацыі «Quick» на фестывалі «Serial Killer». Брно, Чэхія. 28 верасня 2024 года. Фота: Фота: Dan Vondra
«Некаторыя гледачы былі „забітыя”». Белсатаўскі серыял «Працэсы» перамог на фестывалі ў Чэхіі навіны

Вялікая частка кантэнту, які ёсць у «TVP VOD», дасяжная бясплатна, у тым ліку і наш серыял. Паводле аналізу парталу «Wirtualne Media», гэтая платформа лідаруе ў тэлевізійным стрымінгу ў Польшчы. Мы працуем над тым, каб нашай прадукцыі, а таксама замежнай прадукцыі, агучанай па-беларуску, было ў гэтым сэрвісе больш.


«Працэсы» – першы арыгінальны серыял «Белсату», ён складаецца з чатырох эпізодаў, кожны з якіх апавядае пра той ці іншы бок рэпрэсіўнага апарату Беларусі. Назва адсылае да цяперашніх працэсаў там – палітычных, грамадскіх і судовых. Дзяржава выглядае як брутальна, гэтак і гратэскава. Стваральнікі серыялу – Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй. Галоўныя ролі выканалі Андрэй Новік, Валянціна Гарцуева, Ігар Сігоў, Алег Гарбуз, Яна Траянава.

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10