Пра гэта паведамляе журналіст RFE/RL Рыкард Юзьвяк, які адным з першых публікуе інсайды пра санкцыйныя пакеты, прынятыя ў Еўразвязе.
Рыкард Юзьвяк адзначае, што адпавенае рашэнне прынялі амбасадары Еўразвязу 2 кастрычніка.
,,«Новы механізм санкцыяў, скіраваны на гібрыдныя дзеянні Расеі, цяпер ухвалены амбасадарамі ЕЗ. Ён пачне дзеяць на наступным тыдні», – напісаў журналіст у сацыяльнай сетцы Х.
Дэталі пра тое, з чаго складзецца дзеянне санкцыйнага механізму, не падаюць.
Раней журналіст анансаваў увядзенне гэтага механізму, дзе адзначаў, што імёнаў, якія згадваюцца ў гэтым «тэматычным рэжыме санкцыяў», пакуль няма, але іх дададуць неўзабаве.
Тады ж Юзьвяк паведаміў: Вугоршчына настойвала на ўвядзенні агульнага рэжыму санкцыяў, але ў выніку пагадзіліся на тым, што ён будзе засяроджаны на расейскіх пагрозах.
Раман Шавель belsat.eu