навіны

Расея паглынае беларускіх спартоўцаў

Здымак мае ілюстрацыйны характар
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: сайт НАК Беларусі
podpis źródła zdjęcia

Такую заяву зрабіў на тэлеканале «Беларусь-5» старшыня Федэрацыі гандболу Уладзімір Канаплёў. 

Уладзімір Канаплёў, які кіруе Федэрацыяй беларускага гандболу з 2006 года, расказаў на дзяржаўным тэлеканале пра масавы адток гульцоў у Расею. 

,,

«Расея паглынае гульцоў. Мы ў гэтым плане ўжо напісалі адпаведны ліст і ў Міністэрства [спорту і турызму Беларусі. – Заўв. belsat.eu], бо мы не хочам за бесцань аддаваць нашых гульцоў. Хочам, каб яны гулялі ўсё ж у нашых клубах і найлепшыя гульцы цешылі нашых заўзятараў, а не замежнікаў», – прыводзіць словы Уладзіміра Канаплёва выданне «Зеркало».


Прычынаю такога стану Канаплёў назваў нястачу фінансавання, пры гэтым усю адказнасць ён пераклаў на мясцовыя органы ўлады:

,,

«Хацелася б, каб мясцовыя органы ўлады лепей працавалі, бо ўсе бюджэты ў іх», – сказаў Уладзімір Канаплёў.


Праз накладзеныя санкцыі пасля суўдзелу лукашэнкаўскага рэжыму ў поўнамаштабнай вайне ва Украіне беларускія спартоўцы, у тым ліку гандбалісты, не могуць выступаць на міжнароднай арэне, а таму абіраюць Расею, дзе прапаноўваюць больш цікавыя ўмовы.

Гэтак, адразу васьмёра беларускіх гандбалістаў выступаюць за санкт-пецярбургскі «Зеніт».

Падобная сітуацыя складваецца і ў іншых відах спорту: паводле выдання Sport5.by, у палове футбольных клубаў найвышэйшага дывізіёну Расеі ёсць футбалісты з беларускім пашпартам.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10