Як паведамляюць стваральнікі спісу, перш за ўсё ён прызначаны для тых беларусаў і беларусак замежжа, якія падчас выбараў 2020 года, а таксама пасля іх бралі ўдзел у акцыях пратэсту ў Беларусі ці па-за яе межамі, вялі ці працягваюць весці актыўную дзейнасць, скіраваную на дэмакратычныя перамены ў Беларусі.