навіны

Рэдактарку расейскага выдання асудзілі за заклікі пісаць лісты беларускім палітвязням

Марыя Меньшыкава. Фота: doxa.team
Марыя Меньшыкава. Фота: doxa.team
podpis źródła zdjęcia

За тое, што расейская журналістка прасіла пісаць лісты беларускім «рэйкавым партызанам», Другі Заходні акруговы вайсковы суд у Маскве прысудзіў ёй 3,5 года пазбаўлення волі. Падставаю для пераследу Меньшыкавай паслужыла публікацыя ва «УКантакце».

Пра крымінальны пераслед рэдактаркі выдання «Doxa» Марыі Меньшыкавай паведамляе медыяпраект «Сетевые Свободы». Вядома, што журналістцы інкрымінавалі ч. 2 арт. 205 КК РФ і абвінавацілі ў акце тэрарызму.

Падставаю для пераследу Меньшыкавай паслужылі дзве публікацыі ва ««УКантакце»», размешчаныя ёю летам 2022 года. У адной з іх журналістка заклікала пісаць лісты расейцам, асуджаным за падпал ваенкаматаў. У другой – беларускім «рэйкавым партызанам» Дзянісу Дзікуну, Дзмітрыю Равічу і Алегу Малчанаву, асуджаным на доўгія тэрміны зняволення паводле «справы светлагорскіх партызанаў». Усе трое прызнаныя палітвязнямі.

Вядома, што працэс над рэдактаркаю праходзіў завочна, бо Меньшыкава не ў Расеі. За кожную з публікацыяў у сацсетках журналістцы прысудзілі па 3,5 года пазбаўлення волі. Усяго – сем гадоў.

Жыхары Светлагорску Дзяніс Дзікун, Дзмітрый Равіч і Алег Малчанаў былі затрыманыя 4 сакавіка 2022 года за падпал 28 лютага на чыгуначнай станцыі «Жэрдзь – Астанкавічы» рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання. Абвінавачаным інкрымінавалі арт. 309 УК РБ (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартовага сродку або шляхоў зносінаў), арт. 361 УК РБ (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім), а таксама арт. 356 УК РБ (здрада дзяржаве) і арт. 289 УК РБ (акт тэрарызму).

Дзікуну прысудзілі 23 гады пазбаўлення волі, Равічу – 22, Малчанаву – 21. Вядома таксама, што ў сакавіку 2024 года Дзікуна асудзілі яшчэ на два гады пазбаўлення волі паводле ч. 2 арт. 411 КК РБ за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі. Такім чынам – дадаючы тэрмін – рэжым працягвае ціснуць на палітвязняў ужо за кратамі. Часцей за ўсё таму, што тыя адмаўляюцца пісаць прашэнні памілавання.

Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10