навіны

Агучаны новы вырак палітвязню Змітру Дашкевічу

Зміцер Дашкевіч
Зміцер Дашкевіч падчас нядзельнага маршу ў Менску, Беларусь. 25 кастрычніка 2020 года. Фота: Наша Ніва
podpis źródła zdjęcia

Палітвязню Змітру Дашкевічу дадалі адзін год і тры месяцы зняволення. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва» са спасылкаю на сяброў сям'і.

Паводле «Нашай Нівы», Змітру Дашкевічу гэтым разам інкрымінавалі «народны» арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), а таксама ч. 1 арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі»).


Суддзя Анастасія Кулік прызнала палітвязня вінаватым і прызначыла яшчэ адзін год і тры месяцы калоніі.


Працэс распачаўся 18 верасня ў судзе Першамайскага раёну Менску.


Нагадаем, Дашкевіч быў затрыманы 23 сакавіка 2022 года. Спачатку яго засудзілі на паўтара года зняволення паводле арт. 342 КК. Незадоўга да выхаду на волю ў ліпені 2023-га супраць палітвязня завялі новую крымінальную справу, за непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі (арт. 411 КК). У кастрычніку летась актывісту прысудзілі яшчэ год калоніі. 


У траўні 2024 года сталася вядома, што супраць палітвязня распачалі новую крымінальную справу. 


Удома Змітра чакае жонка Наста Дашкевіч разам з чатырма малымі дзецьмі. Наста была засуджаная на тры гады «хатняй хіміі». 


Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10