Naviny

«Фенікс беларушчыны». Што беларусы кажуць пра нацыянальную ідэнтычнасць

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускі ў традыцыйных нацыянальных строях кідаюць вянкі ў ваду ракі Бярэзіна на Купалле, старажытнае свята ў гонар летняга сонцастаяння, у вёсцы Парычы
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускі ў традыцыйных нацыянальных строях кідаюць вянкі ў ваду ракі Бярэзіна на Купалле, старажытнае свята ў гонар летняга сонцастаяння, у вёсцы Парычы, Беларусь. 6 ліпеня 2022 года. Фота: Viktor Drachev / AP Photo / East News

У бітве за нацыянальную ідэнтычнасць беларусаў змагаюцца «расейскі Фелікс супраць беларускага Фенікса» – да такой высновы прыйшлі сацыёлагі на падставе вынікаў якаснага апытання беларусаў пра нацыянальныя каштоўнасці.