навіны

У Літву за месяц прыляцела 250 паветраных шароў з Беларусі

Паветраны шар з Беларусі ў Літве. Фота: vsat.lrv.lt
Паветраны шар з Беларусі ў Літве. Фота: vsat.lrv.lt
podpis źródła zdjęcia

Літоўскія службы ў верасні зарэгістравалі 250 паветраных шароў, што ляцелі з Беларусі. Пры гэтым літоўцы не мяркуюць, што зонды неяк звязаныя са шпіянажам.

У інтэрв’ю BNS камандуючы Службай аховы дзяржаўнай мяжы Рустамас Любаевас паведаміў, што ў верасні зарэгістравалі 250 паветраных шароў з Беларусі. Паводле яго, спачатку аб’екты фіксуюцца радыёлакацыйнымі станцыямі літоўскага войска, якія гэтую інфармацыю перадаюць памежнікам.

Любаевас адзначыў, што паветраныя шары хутка дасягаюць вышыні 2–5 км, а ў памежнікаў няма сродкаў, каб іх збіваць. Таксама яны пакуль не маюць паўнамоцтваў для выкарыстання агнястрэльнай зброі супраць аб’ектаў, што ляцяць нізка.

Ува ўсіх выпадках, калі шары былі знойдзеныя, яны перавозілі кантрабандныя цыгарэты. Любаевас выказаў сумнеў у тым, што іх можна выкарыстоўваць для выведкі. Разам з тым, пра тэндэнцыю праінфармавалі партнёраў Літвы.

Кіраўнік Дэпартаменту дзяржаўнай бяспекі Літвы Дарус Яўнішкіс таксама не ўважае, што метэазонды, якія прылятаюць у Літву з Беларусі, маюць дачыненне да шпіянажу, піша «Delfi». Паводле Яўнішкіса, гэта пытанне кантрабанды.

На выходных у аэрапорце Вільні ўпаў метэазонд з беларускімі цыгарэтамі. Інцыдэнт адбыўся каля поўначы і на выкананне рэйсаў, як сцвярджаецца, не паўплываў.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10