навіны

Лукашэнка прапанаваў расейскаму рэгіёну абыходзіць санкцыі з дапамогай Беларусі

Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з Айсэнам Нікалаевым. Фота: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з Айсэнам Нікалаевым. Фота: president.gov.by
podpis źródła zdjęcia

Самаабвешчаны кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 верасня сустрэўся з кіраўніком расейскай Рэспублікі Саха (Якуція) Айсэнам Нікалаевым і прапанаваў яму разам абыходзіць заходнія санкцыі.

«Я маю на ўвазе заходнія фашысцкія санкцыі. Як я кажу кожнаму расейскаму губернатару: калі нешта трапіла пад забарону, купляйце беларускае. Мы, напэўна, на шмат адсоткаў зможам замясціць вам заходнія тавары», – сказаў Лукашэнка.

У прыватнасці, ён прапанаваў прадаваць у Якуцію тэхніку для горназдабыўных прадпрыемстваў і самое горназдабыўное абсталяванне. Апрача таго, Аляксандр Лукашэнка прапанаваў выкарыстоўваць беларускіх спецыялістаў для будаўніцтва ў Якуціі, прапрацаваць арганізацыю наўпроставага экспарту беларускіх харчоў з выкарыстаннем кантэйнернага транспартавання.

У часе візіту ў Беларусь удзельнікі дэлегацыі расейскага рэгіёну маюць намер наведаць гомельскае прадпрыемства «Крышталь», якое ажыццяўляе аграньванне алмазаў.

Еўрапейскі парламент 19 верасня прыняў рэзалюцыю аб цяжкім становішчы палітвязняў у Беларусі. Еўрадэпутаты заклікалі вызваліць іх ды ўвесці новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, а таксама выказалі занепакоенасць лёсам беларусаў, якія эмігравалі.

«Мы павінны яшчэ больш ізаляваць рэжым Лукашэнкі, адлюстраваць санкцыі супраць Расеі і Беларусі і працягваць працу ў падтрымку свабодных людзей Беларусі», – сказаў нідэрландскі еўрадэпутат Тэйс Рэтэн.

Якуб Хруст belsat.eu


больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10