навіны

Падтрымліваць любога, нават бяздомніка. Цапкала агучыў сваю стратэгію на выбары 2025 года

Валерый Цапкала. Фота: Madis Veltman / Globallookpress.com
Валерый Цапкала. Фота: Madis Veltman / Globallookpress.com
podpis źródła zdjęcia

Былы прэтэндэнт на кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года Валер Цапкала мяркуе, што на выбарах 2025 года дэмакратычныя сілы мусяць падтрымліваць любога альтэрнатыўнага кандыдата.

«Калі з’явіцца які-небудзь беспрацоўны, бяздомнік і гэтак далей, то такога ў першую чаргу трэба будзе падтрымліваць», – заявіў палітык у праграме на канале Дмытра Гардона.

Акрамя таго, Валер Цапкала сказаў, што Аляксандр Лукашэнка прымае гарманальныя прэпараты, у яго ўтвараюцца тромбы і ў любым момант ён можа трапіць у больніцу.

Прыхільнікі самаабвешчанага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі трымаюць плакаты з надпісам: «Наш прэзідэнт, наша краіна!», «Беларусы самі вырашаюць свой лёс!», падчас мітынгу на плошчы Незалежнасці ў Менску, Беларусь. 16 жніўня 2020 года. Фота: Sergei Grits / AP Photo / East News (edited)
Лукашэнка хоча быць сапраўдным прэзідэнтам. Улады зрабілі высновы з падзеяў 2020 года Аналітыка

Галоўны дарадца абранай прэзідэнткі Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў інтэрв’ю «Белсату» заявіў, што ў дэмакратычных сілаў «да лістапада... мае быць узгодненая дакладна тактычная пазіцыя, што мы робім у дзень галасавання». «Мы ўжо прыйшлі да кансэнсусу з асноўнымі дэмакратычнымі структурамі, цяпер вядуцца кансультацыі з Каардынацыйнаю радаю», – сказаў ён, адмовіўшыся пакуль агучваць асноўныя мэсіджы і дзеянні.

Улады заяўляюць, што ў іх ёсць чатыры даты для правядзення выбараў.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10