навіны

Нямецкі дэпутат, на якога маглі працаваць беларускія палітвязні, пазбягае журналістаў і калегаў

img
Размаляваны праціўнікамі перадвыбарчы плакат Ёрга Дорнаў. Фота: Jörg Dornau, AfD / Facebook
podpis źródła zdjęcia

Дэпутат Саксонскага ляндтагу ў Нямеччыне з правапапулісцкай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» Ёрг Дорнаў, які можа быць датычны да выкарыстання працы беларускіх палітвязняў на сваёй ферме ў Беларусі, не ідзе на кантакт з журналістамі і нават не з’яўляецца ў парламенце.

Як піша нямецкае выданне ntv, што паразмаўляла з былым зняволеным Сяргеем Чарняком, якога прывозілі на працу на плантацыю нямецкага палітыка пад Лідай, Ёрг Дорнаў і ягоная жонка рэгулярна наведваюць Беларусь, дзе 1 кастрычніка 2020 года ў іх была заснаваная кампанія «Цыбулька-Бел».


«Кантакты палітыка з "Альтэрнатывы для Нямеччыны" ў Беларусі фактычна распаўсюджваюцца на кола ўлады дыктатара Лукашэнкі. Мяркуючы паводле ўсяго, ён таксама заручыўся падтрыманнем свайго бізнесу ў краіне з гэтых колаў», – піша выданне.


Журналісты адзначаюць, што палітык не адказаў як на іх пісьмовыя запыты, так і на тэлефанаванні. Апроч таго, Дорнаў 26 верасня адсутнічаў на пасяджэнні Саксонскага ляндтагу.


Нядаўна сталася вядома, што нямецкі бізнесовец і дэпутат ад партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» Ёрг Дорнаў падпісаў пагадненне з лідскім ЦІПам і рэгулярна прыцягваў беларусаў, асуджаных паводле палітычных артыкулаў, да працы на сваёй плантацыі цыбулі пад Лідай. Ім плацілі каля 5 еўраў на дзень, а Дорнаў асабіста правяраў працу палітвязняў.


Пасля гэтага нямецкі юрыст падаў заяву на завядзенне крымінальнай справы супраць Дорнаў за меркаваную эксплуатацыю беларускіх палітычных вязняў.


Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10