Помнік Лукашэнку ў Менску выцек у сеціва. Як Беларусь рыхтуецца да вайны з БПЛА

У Беларусі квітнее культ асобы. Неўзабаве Менск могуць упрыгожыць помнікам Лукашэнку, праект якога трапіў у сеціва: чым тут дапаможа «брацкі Азербайджан»? Як Беларусь рыхтуецца да вайны з БПЛА і як ААЭ падмануў Менск са штучным інтэлектам?


Беларускі «піянер нейрасетак» Аляксандр Лукашэнка яшчэ пяць гадоў таму загадаў пабудаваць у Менску ні больш ні менш цэлы Інстытут штучнага інтэлекту.


Геніяльная ідэя ўзнікла не на пустым месцы, а пасля візіту ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, дзе Лукашэнку быццам бы паабяцалі на праект 5 млрд долараў. Прапагандысты адразу ж намалявалі беларусам светлую будучыню. З дапамогай ці то штучнага, ці то ўласнага інтэлекту інвестар Мухамэд Алі аль-Абар палічыў і зрабіў, як яму выгадна: пабудаваў жылыя дамы, прадаў іх беларусам, зарабіў і… сышоў з Беларусі. У выніку ні штучнага інтэлекту, ні грошай ад шэйхаў, таму пра праект было загадана забыць.

Глядзіце ў праграме Вольгі Старасцінай «Навіны з будучыні»:

  • Будаўніцтва жытла льготнікам: як развязаць праблему паводле досведу ЗША?
  • Робаты-сабакі ў арміі Кітаю як прыклад для БПЛА ва УС РБ
  • Лукашэнка: Беларусь мусіць рыхтавацца да вайны
  • «Брацкі Азербайджан» прыдумаў незвычайнае QR-гравіяванне
  • Праект будучага помніку Лукашэнку ў Менску выцек у сеціва
  • Гарачыня ў Беларусі і сонечная печка ў Марсэлі
  • Ранняе выяўленне лясных пажараў у Беларусі? Вынаходства з Вялікай Брытаніі
  • Разумныя боты «Open АІ»: кожны школьнік будзе выдатнікам

Больш «Навінаў з будучыні» глядзіце на канале «Belsat Life».


BB belsat.eu