Працаўнікі Памежнай аховы Польшчы ў аэрапорце Катавіцэ-Пыжавіцэ затрымалі грамадзяніна Беларусі падчас памежнага кантролю на шляху ў Анталью (Турцыя). Падчас правярання высветлілася, што персанальныя звесткі беларуса былі змененыя і на гэтай падставе ён атрымаў новы пашпарт і візу, каб мець магчымасць вольна перасоўвацца, нягледзячы на забарону на ўезд у Польшчу і Шэнгенскую зону.