навіны

Новым кіраўніком «Хізбулы» стаўся сваяк забітых Насралы і іранскага генерала Салеймані

Гашым Сафі ад-Дын
Гашым Сафі ад-Дын (пасярэдзіне). Кафаркіля (Kafarkila), Ліван. 24 ліпеня 2022 года. Фота: Middle East Omages / Abaca Press / East News
podpis źródła zdjęcia

Новым генеральным сакратаром радыкальнай шыіцкай групоўкі «Хізбула» з Лівану замест забітага Хасана Насралы абралі Гашыма Сафі ад-Дына.

Інфармацыю пра такі выбар Рады шуры «Хізбулы» паведаміў тэлеканал «Al Hadath». 

Гашыму Сафі ад-Дыну 60 гадоў. З 2001-га кіруе з выканаўчаю радаю «Хізбулай». Па маці ён стрыечны братам былога лідара «Хізбулы» Хасана Насралы, забітага ў выніку ізраільскай атакі 27 верасня. Ягоны родны брат Абдала Сафі ад-Дын прадстаўнік арганізацыі ў Іране. Сын жа новага кіраўніка «Хізбулы» ажаніўся з дачкою Гасэма Сулеймані камандзіра іранскага спецпадраздзялення «эль-Кудс» у складзе Корпусу вартаўнікоў Ісламскай рэвалюцыі (КВІР), забітага ЗША ў 2020 годзе.

Між тым Ізраіль працягвае наносіць удары па тэрыторыю Лівану. Таксама 29 верасня ён атакаваў тэрыторыю ў Емене, падкантрольную ўзброенаму праіранскаму руху хусітаў. Як паведаміў Цагаль, была праведзеная «буйная паветраная аперацыя» з удзелам дзясяткаў баявых, заправачных і выведных самалётаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вайскоўцы Сілаў абароны Ізраілю. Фота: Idf.il
Між Ізраілем і Ліванам пачалася вайна? На Блізкім Усходзе эскалацыя, якой даўно не было навіны

Паводле заявы, аперацыя скіраваная супраць вайсковых аб’ектаў «тэрарыстычнага рэжыму хусітаў» у аль-Хадайдзе і Рас-Ісе электрастанцыі і порту, што выкарыстоўваецца для імпарту нафты.

«Для нас ніякае месца не будзе занадта далёкім», сказаў у асобнай заяве міністр абароны Ізраілю Ёаў Галянт.

Прадстаўнік хусітаў Мухамэд аль-Бухайці назваў нядзельны напад «брытанска-амерыканскай агрэсіяй», што выкарыстоўвае Ізраіль як прыкрыццё.

Цяперашнія баявыя дзеянні між Ізраілем і ліванскай групоўкаю «Хізбула» найбольш смертаносныя з часу вайны 2006 года. Але абодва бакі быццам бы не хочуць ваяваць, проста пакуль не могуць спыніць эскалацыі.

У нефармальную антыізраільскую «Вось супраціву» пад кіраўніцтвам Ірану залучаюць ліванскую «Хізбулу» і палестынскі «Хамас», рэжым Башара Асада ў Сірыі, іракскія Сілы народнай мабілізацыі, еменскіх хусітаў ды іншыя сілы на Блізкім Усходзе.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10