Мастак Дэ Лёс разам з «Белсатам» сочыць за галоўнымі падзеямі, што ўплываюць на жыццё беларусаў ці выклікаюць шырокі рэзананс у грамадстве. Паказваем карыкатуры на самыя важныя з іх за апошнія тыдні.
Нямецкі бізнесовец і дэпутат ад партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» Ёрг Дорнаў заключыў пагадненне з лідскім ЦІПам і рэгулярна прыцягваў беларусаў, асуджаных паводле палітычных артыкулаў, для працы на сваёй плантацыі цыбулі каля Ліды. Журналісты Reform.news пагутарылі з адным з вязняў, які працаваў на ферме падчас арышту. Ім плацілі каля 5 еўраў за дзень, а Дорнаў асабіста правяраў працу палітычных вязняў. Нямецкі палітык адмовіўся каментаваць сітуацыю.
Аляксандр Лукашэнка даручыў забяспечыць айчынны рынак беларускімі яблыкамі, а таксама пачаць іх экспартаваць на расейскі рынак. «Санкцыі – час магчымасцяў», – канстатаваў палітык.

Дзейныя ўлады ў Менску ўсё актыўней заклікаюць беларусаў вяртацца дамоў. Некаторыя эмігранты нават атрымліваюць запрашэнні ў прыватныя сацсеткі і мэсэнджары. Паводле ўладаў Беларусі, адным з медыятараў у вяртанні беларусаў на радзіму мог бы стацца Раман Пратасевіч. Апошні ўжо заявіў, што яму цікавая гэтая прапанова.

У беларускім футболе працягваюцца спрэчкі вакол столі заробкаў. Уведзенае летась абмежаванне на выплаты гульцам і трэнерскаму штабу мелася дапамагчы клубам падтрымліваць фінансавую стабільнасць. Але з таго часу футбольная супольнасць усцяж абмяркоўвае: ці патрэбная столь заробкаў?

Цёплыя дзянькі закончыліся, і пачынаецца сапраўдная восень. Паводле «Белгідрамету», ужо на наступным тыдні ў асобных раёнах уначы магчымыя замаразкі да мінус 2 градусаў. З добрага – наступны тыдзень будзе пераважна без ападкаў, толькі на паўднёвым усходзе чакаюцца кароткачасовыя дажджы.

Дэ Лёс belsat.eu