Naviny

Тэст для вывазу жывёлінаў у ЕЗ: Еўракамісія адказала на закіды уладаў Беларусі

img
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: freepik.com

У Менску сцвярджаюць, што «еўрапейскія сябры» адмаўляюцца акрэдытаваць лабараторыю, дзе можна было б зрабіць неабходны аналіз. У прэс-службе Еўракамісіі заявілі «Белсату», што лабараторыяў не акрэдытоўваюць, а ўлады Беларусі самыя маюць развязаць гэтую праблему.