навіны

Начная атака Расеі на Украіну: ракеты з Крыму, дроны і новыя смерці

Будынак шпіталя, пашкоджаны у выніку расейскага ракетнага абстрэлу ў Сумах, Украіна. 28 верасня 2024 года
Будынак шпіталя, пашкоджаны ў выніку расейскага ракетнага абстрэлу ў Сумах, Украіна. 28 верасня 2024 года. Фота: Sergei Gapon / AFP / East News
podpis źródła zdjęcia

У ноч на 28 верасня Расея чарговы раз запусціла ракеты і беспілотнікі па Украіне, у тым ліку па Кіеве. Падчас паветранай атакі сілам СПА ўдалося збіць дзве кіраваныя авіяцыйныя ракеты і 69 ударных БПЛА тыпу «Шагэд». Ёсць ахвяры.

Як паведамляюць паветраныя сілы УСУ, мінулай ноччу Расея запусціла дзве балістычныя ракеты «Іскандэр-М» з тэрыторыі акупаванага Крыму, дзве кіраваныя авіяцыйныя ракеты Х-59/69 з захопленай тэрыторыі Запарожскай вобласці і каля 70 «шагэдаў» з Курску, Прыморска-Ахтарску, Арла і Крыму.

Паведамляецца, што расейскае войска нанесла падвоены ўдар беспілотнікамі па шпіталі і жылым сектары ў Сумах. У выніку 9 чалавек атрымалі несумяшчальныя з жыццём траўмы, яшчэ 12 – параненыя.

У Кіеўскай вобласці абломкі збітых цэляў зафіксаваныя ў чатырох раёнах. Як паведаміў начальнік Кіеўскай гарадской вайсковай адміністрацыі Сяргей Папко, гэта ўжо дзясятая атака на Кіеў з пачатку верасня. Паводле ягоных словаў, мінулай ноччу паветраная трывога ў сталіцы не змаўкала амаль тры гадзіны.

«Як і амаль падчас усіх нападаў цягам месяца, гэтай ноччу расейская армія зноў ужыла беспілотнікі. Папярэдне – тыя ж дроны «Шагэд», што былі запушчаныя з паўднёвага і паўночна-ўсходняга кірункаў», – дадаў Папко.

Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10