навіны

Апоўзні і паводка ў Японіі і выбух халеры ў Судане. Фатаграфіі тыдня

Акцыя салідарнасці з палітзняволеным лаўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру Алесем Бяляцкім, які чацвёрты год запар сустракае свой дзень народзінаў за кратамі. Кіраўніку Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесю Бяляцкаму споўнілася 62 гады. Вільня, Літва. 25 верасня 2024 года. Фота: Yauhen Yerchak / SOPA Images / Shutterstock

podpis źródła zdjęcia

Выбух халеры ў Судане, лясныя пажары ў Аргентыне, апоўзні і паводкі пасля залеваў у Японіі, праца парамедыкаў на ўсходзе Украіны – сабралі галоўныя здымкі за тыдзень.

Каляровае салёнае возера ў горадзе Юнь-Чэн (Yuncheng), правінцыя Шань-Сі (Shanx) на поўначы Кітаю. 26 верасня 2024 года. Фота: Imago / CFOTO / Imago Stock and People / East News

Хворых на халеру лекуюць у клініцы ў правінцыі Чырвонае Мора ў Судане. У сярэдзіне жніўня ў Судане абвесцілі пра выбух халеры, за гэты перыяд колькасць зарэгістраваных выпадкаў захворвання ўзрасла да 14 944, 473 асобы ўжо загінулі. Халера – вострая дыярэйная інфекцыя, што выклікаецца бактэрыяй Vibrio cholerae пры траплянні ў арганізм інфікаваных харчоў ці вады. 25 верасня 2024 года. Фота: AFP / East News

Мужчына глядзіць на смецце, змеценае паводкай у горадзе Ўадзіма (Wajima-shi), прэфектура Ісікава. Апоўзні і паводкі, выкліканыя залевамі, забралі жыцці прынамсі сямі чалавек, яшчэ 10 лічацца зніклымі без вестак. Ўадзіма, Японія. 23 верасня 2024 года. Фота Yuichi Yamazaki / AFP / East News

Танцоры пазуюць перад выступам на Фестывалі народнай культуры «Пяць гораў», заснаваным фермерамі на схілах гораў Мэрапі і Мэрбабу (Merapi, Merbabu) у горадзе Магелянг (Magelang), Цэнтральная Ява, Інданезія. 25 верасня 2024 года. Фота: Devi Rahman / AFP / Eats News

Парамедыкі з добраахвотніцкага батальёну «‎Гаспітальеры» правяраюць стан вайскоўцаў, параненых у баях у Данецкай вобласці, у абсталяваным для медычнай эвакуацыі аўтобусе ў невядомым месцы ва Украіне. Фота: Genya Savilov / AFP / East News

Муж і жонка разглядаюць плакаты з выявамі загінулых украінскіх вайскоўцаў брыгады «Азоў» на выставе пад адкрытым небам у Кіеве, Украіна. 23 верасня 2024 года. Фота: Sergei Supinsky / AFP / East News

Згарэлая расліннасць пасля хвалі лясных пажараў, што бушуюць ужо некалькі тыдняў, каля мястэчка Капілля-дэль-Монтэ (Capilla del Monte), правінцыя Кордаба (Córdoba), Аргентына. 25 верасня 2024 года. Фота: Stringer / AFP / East News

belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10