навіны

Армія абароны Ізраілю заявіла пра ліквідацыю лідара «Хізбулы» Хасана Насралы

Хасан Насрала
Лідар «Хізбулы» Хасан Насрала выступае з прамоваю падчас 14-й цырымоніі памяці свайго папярэдніка шэйха Абаса Мусаві ў Бэйруце, Ліван. 16 лютага 2006 года. Фота: Dohrn Michael / Abaca Press / East News
podpis źródła zdjęcia

Напярэдадні Ізраіль нанёс удар па Бэйруце. Адзначалася, што цэллю быў менавіта лідар «Хізбулы» Хасан Насрала. Яшчэ ўвечары 27 верасня паведамлялася, што ён жывы. Аднак ранкам 28 верасня Армія Ізраілю заявіла пра яго ліквідацыю.

«Прадстаўнік Арміі абароны Ізраілю паведамляе, што ўчора (у пятніцу) Цагаль забіў Хасана Насралу, лідара «Хізбулы» і аднаго з яе заснавальнікаў, а таксама Алі Карчы, камандуючага паўднёвым фронтам, і іншых камандзіраў «Хізбулы», – гаворыцца на афіцыйнай старонцы Арміі абароны Ізраілю.

Як паведамілі ў Цагалі, дакладны авіяўдар быў нанесены ў той момант, калі кіраўніцтва «Хізбулы» збіралася ў сваёй штаб-кватэры ў Дахіі, на поўдні ад Бэйруту.

Насрала зрабіўся лідарам «Хізбулы» пасля таго, як ізраільцяне ліквідавалі папярэдняга главу – Абаса Мусаві і ягоную сям'ю ў 1992 годзе, і прысвяціў сябе стварэнню ў межах «Хізбулы» магутнай ваеннай арганізацыі. З гэтаю мэтаю ён усталяваў трывалыя кантакты з уладамі Ірану і Сірыі. Пад кіраўніцтвам Насралы «Хізбула» пераўтварылася ў сур'ёзнага праціўніка ізраільскай арміі, што акупавала поўдзень Лівану.

Падчас кіравання Насралы «Хізбула» набыла ракеты з большай далёкасцю дзеяння, што дазволіла ёй нанесці ўдар па паўночным Ізраілі.

Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10