Грыбы Пуціна. Гаспадар Крамля з глузду з'ехаў?

«Ён звар'яцеў ці махлюе», – кажа ў праграме «Хада думкі» пісьменнік і публіцыст Віктар Шэндэровіч.


Паводле Шэндэровіча, мы недаацанілі ступень паталагічных зменаў у свядомасці
Уладзіміра Пуціна. Такую імавернасць трэба браць у разлік. 

«Я не ведаю, што адбываецца там унутры, я не ведаю, як яны размаўляюць адно з адным, калі няма тэлекамеры, – кажа Шэндэровіч. – Можа, падміргваюць адно аднаму і кажуць, маўляў, давай гэтых піндосаў яшчэ разульку шуганем, ці яны ўсур'ёз».


Мы не ведаем, у якім стане цяпер ядравая зброя, мы не ведаем, па якім ланцужку мае пайсці каманда, ці ёсць там нармалёвыя людзі, якія перапыняць гэты ланцужок. Віктар Шэндэровіч думае, што зашмат невядомых, каб з упэўненасцю рашыць гэтае раўнанне.


Усе чырвоныя лініі Пуцін ужо даўно перайшоў, таму ёсць надзея на тое, што гэта чарговы няспраўны, дурнаваты шантаж, мяркуе Шэндэровіч.


Таксама ў праграме «Хада думкі з Віктарам Шэндэровічам»:


  • Хірасіма і Нагасакі здадуцца дзіцячым садком;
  • навошта суд, калі ёсць ваенкамат;
  • ці патрэбны лідар расейскай апазіцыі;
  • пра магчымасць масавай акцыі расейцаў за мяжой.


Вядоўца праграмы – Ян Маравіцкі.

«Хаду думкі з Віктарам Шэндэровічам» глядзіце кожную пятніцу а 21:00 у жывым эфіры «Белсату», а таксама на YouTube-канале Вот Так.

belsat.eu / МВ