Уладзімір Пуцін сабраў Савет бяспекі і абвясціў, што ў ядравую дактрыну ўносяцца змены. Цяпер Расея абавязаная ўжыць ядравую зброю, нават калі на яе нападзе няядравая краіна пры падтрыманні ядравай. Ці не заганяе Пуцін сябе ў пастку, калі ўвесь час гаворыць пра ядравую зброю, якую ўрэшце проста перастануць баяцца?