рэпартаж

«У наступным годзе іх тут не будзе». Як Свята-Елісавецінскі манастыр гандлюе ў Польшчы

Наведнікі Фестывалю трох культураў аглядаюць прадукцыю Свята-Елісавецінскага манастыра. Уладава, Польшча.
Наведнікі Фестывалю трох культураў аглядаюць прадукцыю Свята-Елісавецінскага манастыра. Уладава, Польшча. 21 верасня 2024 года. Фота: Белсат

Свята-Елісавецінскі манастыр з Менску адкрыта падтрымлівае расейскую агрэсію супраць Украіны. Частка грошай, якія манашкі кляштару збіраюць продажам сваёй прадукцыі, ідзе расейскай арміі: на іх купляць лекі, аўтамабілі ўзброеным сілам РФ. Але гэта сродкі не толькі беларускіх ці расейскіх праваслаўных вернікаў, але і жыхароў еўрапейскіх краінаў. У прыватнасці – палякаў. Намёт з менскага манастыра «Белсат» сустрэў на Фестывалі трох культураў ва Уладаве, польскім горадзе на мяжы з Беларуссю і Украінай.