навіны

Столь заробкаў у беларускім футболе: пакінуць ці адмяніць?

Зборная Беларусі падчас матчу супраць Люксембургу на Лізе нацый УЕФА 2024/2025. Люксембург, Люксембург. 8 верасня 2024 года. Фота: team.abff.by
Зборная Беларусі падчас матчу супраць Люксембургу на Лізе нацый УЕФА 2024/2025. Люксембург, Люксембург. 8 верасня 2024 года. Фота: team.abff.by
podpis źródła zdjęcia

У беларускім футболе працягваюцца спрэчкі вакол столі заробкаў. Уведзенае летась абмежаванне на выплаты для гульцоў і трэнерскага штабу мелася дапамагчы клубам падтрымліваць фінансавую стабільнасць. Але з таго часу футбольная супольнасць усцяж абмяркоўвае: ці патрэбная столь заробкаў? За яе адмену выказаўся нават старшыня Асацыяцыі беларуская федэрацыя футболу Мікалай Шарснёў.

Аляксандр Апейкін - выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці

У беларускім чэмпіянаце столь заробкаў увогуле непатрэбная. Такія рэгуляванні могуць быць, напрыклад у НБА, НХЛ – у такіх моцных камерцыйных лігах, дзе за кошт абмежавання па заробках, ствараецца канкурэнцыя. Гэта робіцца, каб не было такога вялікага адрыву паміж камандамі ва ўзроўні, якія знаходзяцца, напрыклад, ў верхняй частцы турнірнай табліцы, ці ў яе канцы. Што тычыцца беларускай сітуацыі, то тут задумка прыкладна такая ж самая, але яна ідзе на шкоду. Таму што, за такія грошы, якія цяпер плацяць у беларускім чэмпіянаце, у прынцыпе вельмі складана запрасіць добрых гульцоў. У сваю чаргу перспектыўных футбалістаў немагчыма ўтрымаць.

,,

Футбольны рынак мае зусім іншыя стандарты заробкаў для прафесійных гульцоў, якій адпавядаюць нейкаму ўзроўню. Таму вядома, што беларускія футбалісты вымушаныя з’язджаць у некаторыя расейскія лігі, другога ці трэцяга ўзроўню, альбо шукаць зусім экзатычныя варыянты. Бо гуляць за тыя грошы, якія зараз прапануюць у беларускіх клубах, прафесійным футбалістам не вельмі цікава.


Праблема пошуку спонсартсва нашых камандаў зключаецца ў тым, што няма рэкламнага рынку. Футбол і спорт увогуле, спартовы маркетынг – частка рэкламнага рынку. Але калі яго няма, няма вялікай колькасці інвестараў або брэндаў, што прасоўваюць сваю гандлёвую марку, то, натуральна, яны не будуць укладацца ў спорт, як у нейкую рэкламную пляцоўку. Гэта ніякім чынам не можа акупіцца. Такая сістэма ў нас ужо даўно склалася і перабудаваць яе вельмі цяжка. Спорт у Беларусі на 90% фінансуецца дзяржавай і пакуль не відаць, што нешта можа змяніцца. Гэта рэальна, але патрэбныя вельмі сур’ёзны захады, каманда спецыялістаў. Разумець, як адбываюцца рэальныя рынкавыя працэсы ў спорце ведаюць толькі адзінкі. У Беларусі такіх спецыялістаў проста няма. У прынцыпе, гэту сістэму можна перабудаваць, але патрэбна шмат часу. На мой погляд, адысці ад сістэмы дзяржаўнага фінансавання ў бліжэйшы час будзе проста немагчыма. Некаторыя каманды могуць спыніць сваё існаванне. Трэба разумець, што клуб, не толькі прафесійнай каманда, але гэта шмат дзіцяча-юнацкіх дружынаў, жаночыя каманды, якія таксама фінансуюцца з дзяржбюджэту. Спартовыя клубы ў Беларусі выконваюць ролю так званых “сацыяльных установаў” і фінансуюцца, як дзяржаўныя арганізацыі. Гэта і тармозіць іх развіццё і не дае магчымасці трымаць прафесійных гульцоў, запрашаць моцных легіянераў.

Патрэбна змяняць рэкламны рынак. Напрыклад, у шмат якіх краінах крыніцай фінансавання футболу і ўвогуле спорту з’яўляюцца букмекерскія канторы. Зразумела, што яны таксама павінны быць у гэтым зацікаўленыя, маюць нейкія палёгкі на рынку і укладваюць грошы ў клубы. Для букмекерскіх кантораў – гэта не мецэнацтва, не спонсарства, гэта фактычна інвестыцыі ў стварэнне свайго ўласнага рынку. Букмекерскія канторы жывуць фактычна на кліентуры, якая робіць стаўкі, гуляе на бэтынгу. Фінансуючы спорт, яны фактычна фінансуюць сваю уласную экасістэму. Але відавочна, што бэтынг і бізнэс павінны быць зацікаўленыя, каб укладаць у спорт. Зараз у Беларусі прыватны бізнэс не зацікаўлены, каб укладаць у спорт, бо няма неіякіх прэферэнцыяў. У выніку толькі дзяржаўныя ўстановы робяць гэта пад адміністрацыйным прымусам, выконваюць тое, што прыйшло “з верху”. Але класічнага спартовага рынку, які працуе па правілах рынкавай эканомікі папросту няма. Гэта можна ствараць, але патрэбныя час, людзі, працэсы, змена падыходаў, змена ў звыклым і рэкламным заканадаўствах у тым ліку. Патрэбная больш вольная атмасфера для інвестараў. Тады яны будуць зацікаўленыя частку свайго прыбытку ўкладаць у нейкія сацыяльныя праэкты ў выглядзе футбольных клубаў, і гэта будзе развівацца. Спорт сам па сабе, гэта яшчэ і праява грамадзянскай супольнасці, якой зараз няма ў Беларусі. Клубы папросту існуюць, як частка дзяржаўнай установы і фактычна гуляюць самі для сябе. Няма адданых заўзятараў, аўдыторыі – гледачам гэта нецікава. Увогуле, спорт у Беларусі цяпер стаў нецікавы, людзям нецікавыя спартовыя мерапрыемствы. Не ведаю, ці гэта вынік палітычных працэсаў, ці гэта проста аб’ектыўная сітуацыя, калі няма вялікіх дасягненняў, асабліва ў гульнявых відах спорту. Выключэнне – цікавасць да менскага хакейнага “Дынама”, а ў футболе і іншых відах, мне здаеецца, цяпер увага ад зазўзятараў самая мінімальная.

Беларускія заўзятары прысутнічаюць на матчы паміж зборнымі Беларусі  і Люксембургу на Лізе нацый УЕФА 2024/2025. Люксембург, Люксембург. 8 верасня 2024 года. Фота: team.abff.by
Беларускія заўзятары прысутнічаюць на матчы паміж зборнымі Беларусі і Люксембургу на Лізе нацый УЕФА 2024/2025. Люксембург, Люксембург. 8 верасня 2024 года. Фота: team.abff.by

Яўген Вяроўка - трэнер, былы гулец моладзевай зборнай Беларусі

Любыя абмежаванні ні да чаго добрага не прывядуць. Улічваючы, што заробкі ў Беларусі ў футбалістаў і так невысокія, то па факце іх развіцця не будзе. Не будуць да нас прыязджаць якасныя футбалісты-легіянеры. Нават калі ёсць нейкія нашыя гульцы добрыя, то яны не будуць гуляць за маленькія заробкі ў найвышэйшай лізе. Ім давядзецца шукаць нейкія варыянты ў Кахахстане, Узбекістане, Літве і г.д. Столі заробкаў для мяне незразумелыя, таму што ў кожнага гульца ёсць свой кошт. Адпаведна, на колькі яго ўзровень адпавядае пэўнаму заробку, настолькі ён і просіць. Мне здаецца, што гэта ні да чаго добрага не прывядзе. Узровень айчыннага чэмпіянату падае, гэта стала вельмі заўважна.

У свеце каманды, па вялікім рахунку, не залежаць ад дзяржавы, у іх ёсць свае дакладныя фінансавыя структуры. Яны фармуюць бюджэт з розных катэгорый: продаж квіткоў, абанементаў і гд. У нас усё заточана настолькі пад дзяржаву, што наш футбол не ўмее працаваць без фінансавай дзяржаўнай падтрымкі. Калі з'яўляецца нейкі прыватны клуб, то яму адразу столькі перашкод трэба пераадолець, што ў такіх умовах немагчыма працаваць. Калі дзяржава фармуе бюджэт і ўсе клубы ў нас дзяржаўныя, то грошы павінны вылучацца па прынцыпе - аднолькавая сума для ўсіх клубаў.

,,

Я думаю столь заробкаў не адменяць. На гэтым этапе грошы няма адкуль браць, яны ж уразаюць з мэтай захаваць нейкія фінансавыя моманты. Грошай няма ў дзяржаве. Навошта нейкім футбалістам плаціць, калі яны будуць гуляць за тысячу долараў ці міску супу. Нашы футбалісты будуць гуляць за міску супу – гэта ж відавочна. Добрых легіянераў у Беларусі і так ужо даўно няма.


Як толькі прымаць нейкія рашэнні, у нас федэрацыя футболу – грамадская арганізацыя. А як нейкія сур’ёзныя палітычныя пытанні – то адразу знаходзяць рычагі. Тое, што яны там паміж сабой кажуць, Мікалай Шарстнёў (старшыня Асацыяцыі беларуская федэрацыя футболу) і Сяргей Кавальчук (міністар спорту і турызму Беларусі), гэта ўвогуле можна не слухаць. Ніякай глебы для разважання яны не даюць, міжсабойчык там зрабілі. Я не думаю, што нешта зменіцца ў лепшы бок у беларускім футболе. Магчыма яшчэ больш будуць уразаць футбалістам заробкі.

Таварыскі матч паміж Беларуссю і Расеяй на стадыёне «‎Дынама» ў Менску, Беларусь. 20 чэрвеня 2024 года. Фота: team.abff.by
Таварыскі матч паміж Беларуссю і Расеяй на стадыёне «‎Дынама» ў Менску, Беларусь. 20 чэрвеня 2024 года. Фота: team.abff.by

Паводле ініцыятывы «BELPOL», урад сёлета ўжо знізіў заробкі ў футболе. Максімальная заработная плата гульца складзе амаль 5 000 рублёў. Футбалісты нацыянальнай зборнай цяпер змогуць разлічваць максімум на 15 тысяч. Столь заробку галоўнага трэнера не дацягвае да дзесяці. Адміністратары, масажысты, дактары ды іншыя працаўнікі клубаў атрымаюць не больш за 3 200 рублёў.

Пытанне аб захаванні або адмене столі заробкаў застаецца адкрытым. Адны лічаць, што без гэтага абмежавання беларускі футбол атрымае шанц на развіццё і поспех на міжнароднай арэне. Іншыя асцерагаюцца, што адмена столі можа прывесці да фінансавага калапсу.

Павел Алейнікаў belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10