26 верасня ў Рэчыцы адбыўся суд над жанчынай па прозвішчы Галіна Кахновіч. Гэтая жанчына мае такія ж асабістыя звесткі, што і намесніца гендырэктара ААТ «Рэчыцадрэў» – горадаўтваральнага прадпрыемства ў Рэчыцы.
Галіну Кахновіч абвінавацілі ў «распаўсюдзе, вырабе, захоўванні, перавозцы інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо якая прапагандуе такую дзейнасць» (частка 2 артыкула 19.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях), паведамляе «Гомельская Вясна».
Максімальнае пакаранне паводле гэтага артыкула прадугледжвае адміністратыўную адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічыняў, грамадскіх працаў або адміністратыўнага арышту, пры гэтым можа быць канфіскаваная прылада ці сродак здзяйснення правапарушэння. У апошнія гады паводле гэтага артыкула найчасцей адпраўлялі людзей на содні.
Суд над Галінай Кахновіч праводзіў суддзя Юрый Лунцэвіч. Пра тое, якое ён вынес пакаранне, не паведамляецца.
Раман Шавель belsat.eu