навіны

Улады «адкусілі» вялікі кавалак правоў беларусаў, цяпер ператраўліваюць наступствы – аналіз БХК

Выява з дакладу «Беларускага хельсінкскага камітэту» аб правах чалавека ў Беларусі
Выява з дакладу «Беларускага хельсінкскага камітэту» аб правах чалавека ў Беларусі. Выява: Belhelcom.org
podpis źródła zdjęcia

Беларуская дзяржава – як кракадзіл, які «адкусіў» вялікі кавалак правоў і свабодаў беларусаў у 2023 годзе і раней, а цяпер «ператраўлівае» яго, разбірае наступствы і пашырае рэпрэсіўныя практыкі, расказвае «Беларускі хельсінкскі камітэт».

Нядзельнае шэсце (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)

Чатыры гады палітычнага пераследу ў Беларусі ў лічбах

навіны

«Беларускі хельсінкскі камітэт» правёў 27 верасня прэзентацыю дакладу «Правы чалавека ў Беларусі: асноўныя трэнды дзяржаўнай палітыкі» за другі трыместр (травень–жнівень) 2024 года. БХК тройчы на год робіць агляд асноўных зменаў у падыходзе ўладаў Беларусі да рэпрэсіяў і парушэнняў правоў чалавека.


За 2023 год, паводле БХК, дзяржава зрабіла «вялікі скачок у легалізацыі рэпрэсіяў», фармалізацыі парушэння правоў чалавека. Ды ў двух трыместрах 2024 года буйных зменаў не назіралася: дзяржава «ператраўлівае» леташнія заканадаўчыя змены. Цяпер дзяржава канцэнтруецца на ўнясенні неабходных зменаў у падзаконныя акты і на пашырэнні супрацьпраўных практык, якія могуць з часам быць фармалізаваныя.


Яшчэ адзін аспект рэпрэсіяў – «выпраўленне наступстваў рэпрэсіўнай норматворчасці». Паралельна з рэпрэсіямі адбываецца і звычайнае жыццё дзяржавы, а дзяржава вымушаная падстройвацца пад рэпрэсіўныя змены: «Сістэма дурная, але гэта сістэма». 


Выходзіць так: «Трэба зрабіць, каб ім было кепска, але гэта робіць і нам кепска». Напрыклад, замацаванне палітычнай дыскрымінацыі ў прафесійнай дзейнасці прыводзіць да скажэння сутнасці прафесіяў. Гэта закранула многіх: ад гідаў-перакладчыкаў (якім увялі жорсткую пераатэстацыю і на якіх пішуць даносы за «няправільныя» экскурсіі) і натарыюсаў (якім трэба не дапускаць аперацыі з нерухомасцю для тых, хто за мяжой і «дыскрэдытуе Беларусь») да чыноўнікаў і вайскоўцаў (калі яны маюць доступ да дзяржаўнай таямніцы, цяпер ім пагражае крымінальная адказнасць за несанкцыянаваны выезд за мяжу).


Як сістэма разбірае наступствы


Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: polskieradio.pl

Заяўкі на дапамогу выраслі на 50–80 %. Стрыжак паведаміў пра ўзмацненне рэпрэсіяў у Беларусі

навіны

Сістэма спрабуе выправіць наступствы «пашпартнага ўказу». БХК прыводзіць прыклад: грамадзянаў абавязалі паведамляць аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану за мяжой у беларускія ЗАГСы. Бо «адна рука» забараняе рэгістрацыю многіх тых актаў беларусам за мяжой, каб «паказаць тым кузькіну маць», а «другая рука» ўсё ж хоча ведаць пра грамадзянскі стан сваіх суграмадзянаў за мяжой. І ў заканадаўства была ўведзеная фармулёўка «раней дакументаваны пашпартам грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які адмовіўся ад ягонага выкарыстання» ў кантэксце атрымання пенсіі – трэба, відаць, было называць неяк беларусаў за мяжой, якія не могуць памяняць пашпарт, а хочуць атрымліваць пенсію.


Дзяржава пастаянна ўзмацняе патэнцыял сілавога апарату. У мінулым трыместры БХК адзначае асаблівае ўзмацненне пазіцыяў сілавікоў у сферы адукацыі. Так, быў пашыраны спіс спецыяльнасцяў, звязаных з «нацыянальнай бяспекай», з’явіліся нават «псіхолагі ў сферы нацыянальнай бяспекі». Шмат зменаў было ў размеркаванні навучэнцаў: сілавікам і ў некаторай ступені дзяржаўным службоўцам (і чальцам іхных сем’яў) далі палёгкі, іншым пагоршылі ўмовы (у тым ліку праз «кабальныя» правілы кампенсацыі выдаткаў за «бясплатную» адукацыю).


У адукацыі таксама ўзмацніўся кантроль і ідэалагізацыя. Справа не толькі ў тым, што былі фактычна закрыты пад дзяржаўным прымусам два старэйшыя прыватныя інстытуты – альтэрнатывы становіцца менш. Дзяржава спрабуе стымуляваць ідэалагічны мілітарысцкі кампанент «знізу». Прамых указанняў Міністэрства адукацыі ў гэтым «ваенна-патрыятычным выхаванні» няшмат, сістэма наладжаная так, каб ініцыятыву праяўлялі на месцах, «выслужваліся». А «вынаходніцтва» на месцах можа прыводзіць да яшчэ большай мілітарызацыі і ідэалагізацыі школаў. 


БХК звяртае ўвагу таксама на стварэнне дзіцячых дамоў пры манастырах. Гэта стварае дадатковую ўразлівасць для дзяцей, якія і так максімальна залежаць ад дзяржавы. Праваслаўная царква ў выглядзе БПЦ і РПЦ, адзначае БХК, удзельнічаюць у прапагандзе вайны і індактрынацыі людзей. Дзіцячыя дамы пры манастырах таксама парушаюць правы дзяцей на сям’ю: першаснымі павінны быць не дзіцячыя дамы, а прыёмныя сем’і. 


Мілітарызацыя працягваецца і ў іншых сферах. Напрыклад, была прынятая (але не апублікаваная ў адкрытым доступе) новая метадалогія ацэнкі ваеннай бяспекі. БХК лічыць, што яна скіраваная на адвольную кваліфікацыю вайсковых пагрозаў, каб нязгодных з уладамі было прасцей назваць «пагрозай».


І дзяржава ўсё больш «замахваецца на святое». Так, зняволеным пенсіянерам скасавалі гарантыі мінімальных выплатаў і пашырылі пералік падставаў для вымання грошай з пенсіяў. А пасля ўрагану людзей абавязалі прыбіраць наступствы стыхіі – вырашаць задачы, якія мусіла б выконваць сама дзяржава. 


Палітвязняў патроху вызваляюць, а рэпрэсіі не спыняюць

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Жаночая папраўчая калонія № 4 у Гомлі, Беларусь. Фота: АВ / Белсат

Што вядома пра тры хвалі памілаванняў – у лічбах

Шуфлядка

Летам распачаліся заўважныя змены ў стаўленні да палітвязняў: былі памілаваныя як мінімум 115 палітычных зняволеных. Дакладных прычынаў БХК не ведае – палітолагі маюць розныя здагадкі, а працэс вызвалення непразрысты. БХК адзначае: нельга не вітаць вызваленне людзей, ды важна не забываць, у якіх умовах іх трымалі, што для многіх з іх вызваленне было ратаваннем жыцця – і што ў такіх умовах застаецца яшчэ мноства людзей, а рэпрэсіі не спыняюцца. 


Ды вызваленне часткі палітвязняў, адзначае БХК, можа быць адказам на некаторыя пытанні Арганізацыі бяспекі і супрацы ў Еўропе. У ліпені АБСЕ паўторна запусціла адносна Беларусі Венскі механізм, бо справаздачы па другім Маскоўскім механізме былі незадавальняльныя, а за 11 месяцаў з тых справаздачаў сітуацыя пагоршылася.


Адбыўся таксама ўсплёск узмацнення пакарання асуджаных у палітычных справах, праваабаронцам вядома прынамсі 15 выпадкаў за трыместр, калі асуджаных на «хатнюю хімію» пераводзілі ў калоніі. З’явіліся новыя практыкі пераследу за «экстрэмізм» – так, рэпост, які раней цягнуў толькі на «адміністратыўку», стаў падставай для крымінальнай справы. «Экстрэмісцкімі» сталі сайты дапамогі прызыўнікам.


Таксама БХК заўважыла выкарыстанне смяротнага прысуду ў палітычных мэтах – асуджаны на смерць немец Рыка Крыгер стаў часткай вялікага абмену зняволенымі між Расеяй і Захадам. 


Пашыраецца і палітычна матываваны ціск на працаўнікоў дзяржаўнага сектару: у сувязі з выездам за мяжу ў «непрыязныя краіны» цяпер можа «правесці размову» Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Відавочна ёсць нейкае заданне зверху правяраць такіх людзей, але падобна, што адзіных інструкцыяў не далі: камусьці пагражаюць звальненнем, камусьці – толькі «ўлікам» паездак пры прасоўванні па службе… І нават супрацоўнікаў прыватных кампаніяў ужо пачалі прымушаць падпісваць паперы аб «нядопуску дэструктыўных праяваў па месцы працы і жыхарства і недалучэнні да экстрэмісцкіх чатаў».


Ціск на людзей за мяжой таксама пашыраюць. Распачалі крымінальныя справы на яшчэ сотню людзей, якія адзначалі Дзень Волі за мяжой, і пагражаюць ім канфіскацыяй маёмасці ў Беларусі (агулам канфіскаваць нерухомасць хочуць ужо ў амаль тысячы чалавек). Паралельна беларусам за мяжой перашкаджаюць прадаваць маёмасць у Беларусі – ужо быў выпадак, калі суд ануляваў угоду аб продажы кватэры па даверанасці і арыштаваў жытло. «Эвалюцыянаваў» ціск за ахвяраванні ў фонды салідарнасці: КДБ ужо патрабуе ў іT-кампаніяў кантанты супрацоўнікаў за мяжой, каб напісаць тым і запрасіць прыехаць у Беларусь для «кампенсацыі». Узмацняецца ціск на сваякоў эмігрантаў, былі нават «пакаянныя відэа» сваякоў супрацоўнікаў выдання «Зеркало».


Быў і чарговы віток рэпрэсіяў супраць людзей, звязаных з дэмакратычным рухам: у траўні распачалі крымінальную справу супраць адразу ўсіх 257 кандыдатаў на выбарах у Каардынацыйную раду, наклалі арышт на іхную маёмасць у Беларусі.


Што з выбарамі-2025?

Аляксандр Лукашэнка ў храме падчас візіту да Уладзіміра Пуціна. Валаам, Расея. 26 ліпеня 2024 года. Фота: Kremlin.ru

Лукашэнка прапанаваў дадаць крымінальны артыкул за гвалт супраць былога прэзідэнта і сям’і прэзідэнта

навіны

У дакладзе ніяк не згадваецца 2025 год. Гэта не значыць, што дзяржава не рыхтуе рэпрэсіўны апарат да прэзідэнцкіх выбараў 2025 года. БХК пакуль проста не назірае трэндаў, звязаных менавіта з выбарамі-2025 – можа пакуль толькі выбудоўваць прагнозы і выказваць здагадкі аб тым, якія могуць быць рэпрэсіўныя практыкі ці паказальныя паслабленні, ды за мінулы трыместр канкрэтных зменаў «пад выбары» БХК не бачыў.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10