навіны

«Пытанне нацыянальнай бяспекі». Лукашэнка анансаваў распрацоўку беларускага мабільніка

Аляксандр Лукашэнка 17 верасня 2024 года. Крыніца: БелТА
Аляксандр Лукашэнка 17 верасня 2024 года. Крыніца: БелТА
podpis źródła zdjęcia

Лукашэнка палічыў, што Беларусь здольна самастойна распрацаваць мабільны тэлефон з уласным праграмным забеспячэннем, бо «гаджэты ператварылі ў баявую зброю».

Пункт продажу беларускіх ноўтбукаў у ГЦ «Сталіца». (Фота: minskiygorispolkom/Telegram)

У Менску адчыніўся адзіны фізічны пункт, дзе прадаюцца беларускія ноўтбукі «H-book»

навіны

Лукашэнка лічыць, што краіне гэта пад сілу, бо ў Беларусі ўмеюць рабіць аўтобусы і электробусы, легкавыя аўтамабілі, трактары і камбайны, «якія па якасці не горшыя за лепшыя імпартныя». Узгадаў ён нават стварэнне шматпакутнага беларускага ноўтбука (таго самага Horizont H-book MAK4, які насамрэч аказаўся пераназванай версіяй кітайскага Itel Spirit 2).

«Ёсць дасягненні ў мікраэлектроніцы, нават ноўтбук свой зрабілі, у інфармацыйных тэхналогіях, фармацэўтыцы, біятэхналогіях. Гэта я толькі малую частку назваў. Краіна развіваецца, людзі таксама развіваюцца», – 27 верасня заявіў ён студэнтам ВНУ інжынерна-тэхнічнага профілю, піша БелТА.

А тэлефоны трэба зрабіць, каб не было, як у Ліване, дзе ў верасні адбыліся масавыя выбухі прыладаў сувязі, якімі карысталіся чальцы радыкальнай групоўкі «Хізбула». 

«І айчынны мабільны тэлефон, пра які шмат-шмат зараз кажуць, мы таксама зробім. Павінны зрабіць, таму што гаджэты сёння, як вы бачылі ў апошні час, ператварылі ў баявую зброю. Гэта ўжо пытанне нацыянальнай бяспекі», – кажа Лукашэнка.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10