Падчас візіту ў ЗША Святлана Ціханоўская атрымала прэмію Lantos Human Rights Prize у Вашынгтоне, якая ўручаецца за актыўную барацьбу за правы чалавека.
У 2024-м узнагароду Lantos Human Rights Prize атрымалі Святлана Ціханоўская і Яўгенія Кара-Мурза за мужнасць і рашучасць у змаганні супраць дыктатуры на постсавецкай прасторы. Раней лаўрэатамі прэміі станавіліся такія выбітныя асобы як Далай-лама, Хілары Клінтан, Шымон Перэс.
Пасля атрымання ўзнагароды Святлана Ціханоўская звярнулася да аўдыторыі, каб нагадаць пра працяглую барацьбу беларусаў за дэмакратыю і пра парушэнні правоў чалавека ў краіне. Асаблівы акцэнт у прамове лідарка зрабіла на лёсах тых, хто працягвае аказваць супраціў у Беларусі, і тых, хто знаходзіцца за кратамі.
Нагадаем, Яўгенія Кара-Мурза – дырэктарка па адвакацыі Free Russia Foundation і жонка палітыка і праваабаронцы Уладзіміра Кара-Мурза, асуджанага ў Расеі на 25 гадоў за дзяржзраду і вызваленага 1 жніўня 2024 года ў рамках абмену зняволенымі паміж Расеяй і Захадам.
Тэса Анэйда belsat.eu