Такое рашэнне хочуць прыняць для ўсіх краінаў ЕАЭЗ: Беларусі, Арменіі, Казахстану, Кыргызстану і Расеі.
Праект пастановы савету Еўразійскай эканамічнай камісіі, апублікаваны на прававым партале ЕАЭЗ, прадугледжвае памяншенне ліміту бязмытнага ўвозу тавараў на інтэрнэт-пасылкі да 50 еўраў.
Памяншаць ліміт ЕАЭК прапануе паступова: не мяняць яе ў 2025 годзе, у 2026-м паменшыць да 100 еўраў, а ў 2027-м – да 50 еўраў. Аднак праект рашэння, размешчаны на сайце, пакуль не падпісаны.
Нагадаем: пасля пачатку поўнамашабнай вайны ва Украіне, у сакавіку 2022 года, ліміт бязмытнага ўвозу тавараў для фізічных асобаў паднялі адразу да 1000 еўраў – такі ён быў да красавіка 2024-га, калі зноў упаў да 200 еўраў. Пакуль гэты ліміт складае 200 еўраў і 31 кілаграм.
Раней анансавалі таксама зніжэнне ліміту для пасылак самалётам, што цяпер складае 10 тысяч еўраў.
Тэса Анэйда belsat.eu