навіны

У Менску прарвала магістральны водаправод: праблемы з вадой у трох раёнах

Рамонтныя працы «Менскводаканалу». Фота: minskvodokanal.by
Рамонтныя працы «Менскводаканалу». Фота: minskvodokanal.by
podpis źródła zdjęcia

У трох раёнах Менску назіраюцца праблемы з водазабеспячэннем. Пра гэта ўвечары 26 верасня паведамілі ў «Менскводаканале».

«У сувязі з пашкоджаннем магістральнага вадавода дыяметрам 1000мм назіраецца зніжэнне ціску, адсутнасць і пагаршэнне якасці водазабеспячэння ў Кастрычніцкім, Заводскім і Ленінскім раёнах Менску», — заявілі на прадпрыемстве.

Там адзначылі, што прымаюць усе неабходныя аператыўныя захады для аднаўлення параметраў водазабеспячэння.

Адзначым, што менавіта 26 верасня «Менскводаканал» праводзіў конкурс прафесійнага майстэрства «Лепшы слесар-рамонтнік» вытворчасці «Мінскводаправод». Цяпер ва ўдзельнікаў ёсць магчымасць папрактыкавацца ў рэальных умовах.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10