навіны

«Уяві, што ты не прыйдзеш дадому». У Беластоку запрашаюць на дыскусію і выставу пра Беларусь і беларусаў

Людзі разглядаюць фотаздымкі на адкрыцці выставы «Спаць спакойна». Фота: Белсат
Людзі разглядаюць фотаздымкі на адкрыцці выставы «Спаць спакойна». Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

30 верасня а 18:00 фонд «Picture.doc» і Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку запрашаюць у кавярню «FAMA» на размову з аўтарамі і героямі выставы «Спаць спакойна». Выстава адкрыецца 28 верасня ў «Galerii BOK» у межах фестывалю «Białystok Interphoto 2024».

Выстава прэзентуе дакументальны праект фатографа Пятра Вуйціка і журналісткі Ірыны Арахоўскай. Ён дэманструе партрэты беларусаў, якія знайшлі прытулак у Польшчы. Гэта спалучэнне хвалюючых фатаграфій і пісьмовых гісторый, што фіксуюць важныя моманты для вялікай супольнасці імігрантаў з Беларусі і іншых краінаў, якія пацярпелі ад таталітарных рэжымаў, а апынуліся цяпер у Польшчы.

«Уяві сабе, што ты сёння ўвечары не прыйдзеш дадому... Твой сабака больш не будзе вітацца з табою, калі ты прыйдзеш з працы... Больш за тое, ты ніколі не пойдзеш на гэтую працу...» — гэтыя словы Ірыны Арахоўскай адлюстроўваюць драматычны лёс людзей, якія былі вымушаныя пакінуць сваю краіну ў пошуках бяспекі.

Польскі фатограф Пётр Вуйцік і беларуская журналістка Ірына Арахоўская фатаграфуюцца з удзельніцай праекту «Спаць спакойна» Крысцінай Дробыш. Выстава распавядае пра людзей, якія былі вымушаны пакінуць Беларусь з-за палітычнага пераследу. Варшава, Польшча. 19 траўня 2024 года. (Фота: Белсат)
«Ува снах вяртаешся дадому…» У Варшаве адкрылася выстава пра эмігрантаў з Беларусі навіны

У дыскусіі возьмуць удзел аўтары выставы — фатограф Пётр Вуйцік і журналістка Ірына Арахоўская, а таксама акторка Нацыянальнага тэатру імя Янкі Купалы Крысціна Дробыш, пенсіянерка, выхавальніца ўнукаў — дзяцей зняволеных дачкі і зяця Ганна Канавалава, музыкі, былыя вязні Пётр і Юлія Марчанкі. Госця — Надзея Салаўёва, вядоўца хабу ««Новая зямля»» ў Беластоку. Мадэратары — літаратуравед і менеджар культуры Дар’юш Кляхоўскі ды журналіст Зміцер Косцін.

Выставу можна паглядзець штодня ў «Galerii BOK» у фае «Кіно Форум» з 28 верасня да 15 кастрычніка з 14:00-21:00.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10