навіны

Берасцейская мытня знайшла ў аўтобусе «Менсктрансу» 19 каралеўскіх пітонаў незвычайнай афарбоўкі

Пітоны, знойдзеныя ў аўтобусе «Менсктрансу»
Пітоны, знойдзеныя ў аўтобусе «Менсктрансу». Фота: Таможенные органы Беларуси / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Падчас правярання аўтобусу, што ехаў з Польшчы ў Беларусь, мытнікі знайшлі пяць кантэйнераў з пітонамі. Паўзуноў сканфіскавалі і перадалі ў Менскі заапарк.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Літоўскі памежны пераход. Фота: Pasienislt / Instagram
Літва спыніла гандлёва-эканамічную супрацу з Беларуссю. МЗС Беларусі заклікае «адысці ад краю прорвы» навіны

Як расказвае беларуская мытня, пітонаў знайшлі ў аўтобусе, што прыехаў з Польшчы на пункт пропуску «Берасце». Беларускі кіроўца сказаў, што вязе толькі асабістыя рэчы, былыя ва ўжыванні. Мытнікаў насцярожыла тое, як ён гэта казаў. Прасканавалі аўтобус інспекцыйна-даглядным комплексам, выявілі нехарактэрныя ўкладанні ў аўтобусе.


Аказалася, у прыступках аўтобуса быў тайнік, у якім схаваныя пяць кантэйнераў. А ў кантэйнерах – 19 каралеўскіх пітонаў і 6 манометраў (як паўзуны звязаныя з прыборамі, не паведамляецца).


Адносна кіроўцы распачалі справу за перавоз тавараў у тайніках паводле ч. 2 арт. 15.1 КаАП РБ. Гэты артыкул прадугледжвае штраф да 1200 рублёў для фізічнай асобы (для прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў больш) з канфіскацыяй тавару і магчымай канфіскацыяй транспартнага сродку.


Каму належыць аўтобус, не расказваюць, але на відэа мытні бачна, што на аўтобусе напісана «Minsktrans.by».

Пітоны, знойдзеныя ў аўтобусе «Менсктрансу». Фота: Таможенные органы Беларуси / Telegram
Пітоны, знойдзеныя ў аўтобусе «Менсктрансу». Фота: Таможенные органы Беларуси / Telegram

Пітонаў, якім аказалася ўсяго каля месяцу, перадалі Менскаму заапарку. Супрацоўнікі заапарку адзначылі незвычайную афарбоўку часткі паўзуноў, якую назвалі «эксклюзіўнай»: гэта альбіносы, якія каштуюць дорага, і яшчэ радзейшыя, якія каштуюць да трох тысяч рублёў. Пакуль пітоны на каранціне, але калі ўсё будзе добра, самых цікавых выставяць на агляд. Што стане з танометрамі, не ўдакладняецца.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10