навіны

Лукашэнка прызначыў «штурмавікоў»: новых кіраўнікоў 12 раёнаў, дырэктараў МАЗу і «Белэнерга»

Аляксандр Лукашэнка прымае парад на Дзень Рэспублікі
Архіўнае фота. Аляксандр Лукашэнка прымае парад на Дзень Рэспублікі. Менск, Беларусь. 3 ліпеня 2024 года. Фота: president.gov.by
podpis źródła zdjęcia

У Аляксандра Лукашэнкі 26 верасня быў чарговы «кадравы дзень». Новых прызначэнцаў ён назваў «штурмавікамі» і сказаў, што будзе разам з імі «шліфаваць» краіну яшчэ пяць гадоў.

Аляксандр Лукашэнка 26 верасня прызначыў (і «даў згоду на прызначэнне») 24 чыноўнікаў. Палова – кіраўнікі выканкамаў: абласнога Віцебскага, Калінкавіцкага, Веткаўскага, Лідскага, Свіслацкага, Воранаўскага, Нясвіжскага, Смалявіцкага, Клімавіцкага, Магілёўскага, Мсціслаўскага. І кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёну Бабруйску.


Таксама Лукашэнка прызначыў шасцярых намеснікаў міністраў (сельскай гаспадаркі, інфармацыі, падаткаў, прамысловасці, сувязі, юстыцыі), намесніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі, рэктарку Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.


Новым генеральным дырэктарам Менскага трактарнага заводу зрабіў Сяргея Аўраменку, які раней быў першым намеснікам гендырэктара; генеральным дырэктарам «Белэнерга» – былога гендырэктара «Віцебскэнерга» Андрэя Панчанку; дырэктарам «Белдругчармету» – экс-начальніка ўпраўлення планавання БМЗ Івана Дзямідава.


Начальнікам галоўнага ўпраўлення інфармацыйнай палітыкі і грамадскага развіцця сваёй адміністрацыі Лукашэнка прызначыў былога намесніка начальніка гэтага ўпраўлення Аляксандра Ліпніцкага.

,,

«Вы – аснова вертыкалі ўлады. Вы непасрэдна на фронце. Вы ў штурмавых атрадах…» – казаў Лукашэнка прызначэнцам.


Сяргей Навумчык (у цэнтры) на мітынгу да гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларусі. Менск, Беларусь. 25 жніўня 1992 года. Фота: Міхась Ткачоў / Vytoki.net
За Лукашэнку будуць агітаваць «страшылкамі» пра 90-я. Ці праўда ён «уратаваў краіну»? Шуфлядка

Ён таксама падзякаваў чыноўнікам, якія пагадзіліся на працу, дзе «цяжэй за ўсё» (адна жанчына нават пагадзілася «па-мужчынску, смела», адзначыў Лукашэнка). Ён заклікаў іх «працаваць, як гаспадары», бо «за будучую пяцігодку мы мусім адшліфаваць краіну, прывесці яе ў ідэальны стан».


Лукашэнка так і не абвясціў свайго ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах, што маюць прайсці ў пачатку 2025 года. Выглядае, што да гэтых выбараў ён актыўна рыхтуецца, але можа хацець «захоўваць інтрыгу» да апошняга.


Што да ваяўнічай рыторыкі, гэта звыклая справа для Лукашэнкі: не штогадовыя аграрныя справы, а «бітва за ўраджай», не прапагандысцкая кампанія, а «інфармацыйная вайна»… Праўда, і пра сапраўдную вайну кажа: пужае, што «непрыяцелі» рыхтуюцца ваяваць супраць Беларусі, анансуе на восень нейкую эскалацыю ды наракае, што фізічная падрыхтаванасць арміі слабая, даводзіцца фармаваць «падраздзяленне старыкоў».


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10