навіны

На паседжанні камітэту «Пісьменнікі ў няволі» было пустое крэсла з партрэтам Кацярыны Андрэевай

img
Партрэт Кацярыны Андрэевай на адкрыцці пасяджэння камітэту «Пісьменнікі ў няволі». Оксфард, Злучанае Каралеўства. 25 верасня 2024 года. Фота: PENBelarus / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Паседжанне камітэту «Пісьменнікі ў няволі» Міжнароднага ПЭНу («паэты, эсэісты, навелісты») адкрылася 25 верасня з пустымі крэсламі: уганаравалі тых, «чый голас не можа, але павінен гучаць». Адное з пустых крэслаў было для журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай.

Кацярына Андрэева. (Фота: Ігар Ільяш / Facebook)

Два гады таму журналістку Кацярыну Андрэеву асудзілі за «здраду дзяржаве»

навіны

Міжнародны ПЭН заклікаў да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Кацярыны Андрэевай, да закліку далучыўся Беларускі ПЭН.


Цяпер Міжнародны ПЭН праводзіць 90-ы міжнародны кангрэс у Оксфардзе, што ў Злучаным Каралеўстве. Тэма кангрэсу – «Журналісты на сусветнай вайне». Сярод іншага на кангрэсе прэзентавалі праект «Пільная дапамога», які мае лабіяваць паляпшэнне міжнародных механізмаў пісьменнікаў у зоне рызыкі, у прыватнасці, у такіх краінах, як Афганістан, Беларусь, Нікарагуа і Эрытрэя.


15 лістапада 2020 года Кацярына Андрэева была затрыманая падчас стрыму з маршу памяці забітага Рамана Бандарэнкі. У 2021 годзе была асуджаная на 2 гады пазбаўлення волі за «арганізацыю і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак», а ў 2022 – яшчэ на 8 гадоў пазбаўлення волі за «здраду дзяржаве». Яе прызналі палітычнай зняволенай. На пачатку кастрычніка 2022 года Кацярыну этапавалі з СІЗА № 3 у гомельскую ПК № 4, дзе журналістка ўтрымліваецца дагэтуль.


Андрэева – не толькі журналістка. У 2020 годзе была выдадзеная кніга «Беларускі Данбас» з расследаваннямі пра ўдзел беларусаў у баявых дзеяннях ва Украіне. Андрэева была суаўтаркай кнігі. У 2021 годзе суд у Беларусі назваў кнігу «экстрэмісцкай».


Пра Кацярыну Андрэеву нядаўна знялі фільм «Пад шэрым небам», які паказвалі на прэстыжным кінафестывалі ў Злучаных Штатах. Паэт Уладзімір Някляеў прысвяціў Андрэевай верш


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10