Naviny

«Новы этап развалу постсавецкага рэгіёну». Чым жыве і чаго чакае былы СССР праз 2,5 года вайны

Мужчына едзе на ровары паблізу разбураных ракетнымі ўдарамі дамоў у Мірнаградзе, Украіна. 21 жніўня 2024 года. Фота: Genya Savilov / AFP / East News
Мужчына едзе на ровары паблізу разбураных ракетнымі ўдарамі дамоў у Мірнаградзе, Украіна. 21 жніўня 2024 года. Фота: Genya Savilov / AFP / East News

Два з паловай года вайны ва Украіне моцна ўдарылі па аўтарытэце Расеі сярод краінаў былога СССР. Яны не толькі спрабуюць адысці ад Крамля, але і знайсці апору ў трэціх дзяржавах. Усё гэта, праўда, не выключае магчымасцяў зарабіць на геапалітыцы ды дапамозе той жа РФ у абыходзе заходніх санкцыяў.