навіны

Да 2030 года мусіць з’явіцца «карта беларуса»: навошта?

пашпарт, Беларусь
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: internationalwealth.info
podpis źródła zdjęcia

У нашай краіне хочуць увесці «карту беларуса». Гэтая ідэя прапісаная ў праекце Нацыянальнай стратэгіі дасягнення мэтаў устойлівага развіцця да 2040 года. Паглядзелі, у чым сутнасць беларускага аналагу «карты паляка». 

Паводле стратэгіі дасягнення мэтаў устойлівага развіцця, у 2026 – 2030 гадах у Беларусі будзе зроблены акцэнт на «дзяржаўнае кіраванне міграцыйнымі працэсамі ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі, выканання правоў і свабодаў у галіне міграцыі». З гэтай мэтай збіраюцца працягнуць працу ў сферы ўдасканалення заканадаўства ў галіне міграцыі, аб грамадзянстве, выездзе з Беларусі і ўездзе ў Беларусь. 


Адзін з пунктаў стратэгіі – увядзенне адмысловай «карты беларуса», што будзе ўяўляць сабою інтэграваную інфармацыйную сістэму ідэнтыфікацыі асобы. Яна ўводзіцца з мэтаю дыверсіфікацыі коштаў паслуг у медыцыне, адукацыі, ЖКГ і іншых галінах у залежнасці ад статусу знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. 


Хто менавіта здолее атрымаць «карту беларуса», у стратэгіі не ўдакладняецца. 


Пра «карту беларуса» казалі і раней. Тры гады таму, у верасні 2021 года, «Мінская праўда» пісала, што такі дакумент мае стаць «годным адказам карце паляка» і будзе асабліва актуальным для беларусаў, якія жывуць у Беластоку і ваколіцах. 


У 2022 годзе пра «карту беларуса» для грамадзянаў краінаў Балтыі і Польшчы з беларускімі каранямі казаў першы намеснік начальніка Дэпартаменту па грамадзянстве і міграцыі МУС Віталь Навумчык


У верасні 2007 года ў Польшчы быў прыняты закон аб «карце паляка», што выдаюць грамадзянам іншых краінаў, якія маюць польскія карані. 


Марыя Міхалевіч belsat.eu


больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10