Прафсаюз стаў на бок прыбіральшчыцы, якая звярнулася па дапамогу, чарговы раз атрымаўшы адмову ў адпачынку.
У жанчыны ёсць сталая праца ў медустанове, але ў 2018 годзе яна ўзяла яшчэ і падпрацоўку, «каб назапасіць на пенсію». Таму апошнія 6 гадоў яна працавала таксама прыбіральшчыцаю ў жыллёва-будаўнічым спажывецкім кааператыве № 181 Цэнтральнага раёну Гомля.
«Штогод звярталася да наймальніка і вусна, і пісьмова з просьбаю даць мне працоўны адпачынак, аднак кожны раз атрымлівала адмову са словамі: «Прыбіральшчыцы ён не патрэбны», – прыводзіць ейныя словы Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.
Тады жанчына звярнулася да прафсаюзу на асноўнай працы: той патлумачыў, што на працоўны адпачынак маюць права і супрацоўнікі паводле сумяшчальніцтва.
Тады ў кааператыве жанчыну пачалі ўпэўніваць падпісаць «заднім чыслом» дамову падраду замест працоўнай дамовы, але тады яна б страціла права на адпачынак.
Працаўніца адмовілася, і ейны наймальнік змеркаваў ад яе «адкупіцца» – выплаціць грашовую кампенсацыю за непрадастаўлены адпачынак. Але толькі за 2 гады.
Усё скончылася тым, што наймальнік атрымаў рэкамендацыі (гэта не абавязковы для выканання дакумент – заўв. «Белсат») ліквідаваць выяўленыя парушэнні, а таксама даць жанчыне працоўны адпачынак.
Тэса Анэйда belsat.eu