навіны

Суд сканфіскаваў у іпэшніка каля 1,8 млн еўраў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Pexels
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Pexels
podpis źródła zdjęcia

Столькі індывідуальны прадпрымальнік з Берасцейскай вобласці незаконна зарабіў на токенах за паўтара года, лічыць суд.

З ліпеня 2022 года да снежня 2023 года ІП, які не быў рэзідэнтам «Парку высокіх тэхналогіяў», нелегальна праводзіў у інтэрнэце аперацыі, аналагічныя дзейнасці аператараў абмену крыптавалютаў. Для гэтага ён арандаваў офіснае памяшканне ў гандлёвым цэнтры Берасця, таксама ў яго былі работнікі, якія працавалі без заключэння дамоваў. Пра гэта паведамляе Вярхоўны суд Беларусі.

У выніку індывідуальны прадпрымальнік здзейсніў 785 незаконных угодаў у адчужэнні токенаў. Пры гэтым асноўны від дзейнасці мужчыны сфера грамадскага харчавання.

Суд назначыў прадпрымальніку штраф у памеры 6 тысяч рублёў і сканфіскаваў 100 % заробку гэта 6,646 млн рублёў (каля 1,8 млн еўраў). У яго таксама сканфіскуюць «сродкі здзяйснення адміністратыўнага правапарушэння» коштам амаль 12 тысяч рублёў.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10