навіны

Нямеччына можа завесці крымінальную справу супраць свайго дэпутата за эксплуатацыю беларускіх палітвязняў

Ёрг Дорнаў працуе разам з прадпрымальнікам з сумнеўнай рэпутацыяй Юрыем Куніцкім. Фота: «Лідская газета»
Ёрг Дорнаў працуе разам з прадпрымальнікам з сумнеўнай рэпутацыяй Юрыем Куніцкім. Фота: «Лідская газета»
podpis źródła zdjęcia

Нямецкі юрыст падаў заяву на завядзенне крымінальнай справы супраць дэпутата партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» Ёрга Дорнаў за меркаваную эксплуатацыю беларускіх палітычных асуджаных. Той валодае плантацыяй цыбулі пад Лідай.

«Падаў заяву на завядзенне крымінальнай справы ў сувязі з гэтым інцыдэнтам. Калі інфармацыя, дадзеная беларускім часопісам, пацвердзіцца, то гэта відавочна выпадак эксплуатацыі людзей, якія апынуліся ў цяжкім становішчы», напісаў Фэрдынанд Мюлер у сацсетцы X.

Нагадаем, нядаўна, паводле звестак Reform.news, стала вядома, што нямецкі бізнесмен і дэпутат ад партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» Ёрг Дорнаў падпісаў пагадненне з лідскім ЦІПам і рэгулярна залучаў беларусаў, асуджаных паводле палітычных артыкулаў, для працы на сваёй плантацыі цыбулі пад Лідай. Ім плацілі каля 5 еўраў на дзень, а Дорнаў асабіста правяраў працу палітвязняў.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10