навіны

Жанчына купіла кватэру і знайшла за шафаю дзіўную асадку. Аказалася, яна страляе

Той самы самаробны пісталет тыпу «асадкі, што страляе». Фота: sudexpert.gov.by
Той самы самаробны пісталет тыпу «асадкі, што страляе». Фота: sudexpert.gov.by
podpis źródła zdjęcia

Жыхарка Рагачова ў жніўні 2024 года купіла на другасным рынку кватэру, уладальнік якой незадоўга да гэтага памёр. Купля аказалася з сюрпрызам.

Падчас рыхтавання да рамонту жанчына знайшла за шафаю металічную шарыкавую асадку незвычайнай формы і змеркавала паведаміць пра гэта ў міліцыю, піша Дзяржаўны камітэт судовых экспертызаў у Гомельскай вобласці.

Асадку накіравалі на экспертызу, па выніках якой аказалася, што гэта самаробны пісталет тыпу «асадкі, што страляе», прыдатны для страляніны патронамі 5.6х16R.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10