Намінальны налічаны сярэдні заробак (да выліку падаходнага падатку) у Беларусі ў жніўні склаў 2341,2 рубля, паведамляе Белстат. Гэта на 13,9 рубля менш, чым у ліпені.
Традыцыйна ў Менску самыя высокія заробкі – 3064,3 рубля ў жніўні. Гэта амаль на 40 рублёў менш, чым месяцам раней. Менш за ўсё атрымалі жыхары Магілёўскай вобласці – 1969 рублёў.

Па галінах эканомікі больш за ўсё зарабляюць у інфармацыі і сувязі – 5388,3 рубля. Тут улічваюць і заробкі IT-спецыялістаў, якія ў жніўні склалі 6863,1 рубля. Гэта амаль на 60 рублёў больш, чым у ліпені.
За айцішнымі заробкамі ідзе аплата працы работнікаў пасажырскага паветранага транспарту – 6566,7 рубля. Далей – работнікаў горназдабыўной прамысловасці – 4552,3 рубля.
Менш за ўсё атрымліваюць сацработнікі (1301,6 рубля) і работнікі цырульняў і салонаў прыгажосці (1302,8 рубля). Крыху больш супрацоўнікі музеяў, бібліятэк і архіваў (1329 рублёў). Таксама адны з самых нізкіх заробкаў у адукацыі (1492,4 рубля).

Рэальны заробак (з улікам інфляцыі) у Беларусі вырас на 12,3 % у параўнанні са жніўнем 2023 года.
Арсен Рудэнка belsat.eu