Турнір, прысвечаны салідарнасці з палітвязнямі, адбудзецца 19 кастрычніка ў Варшаве на стадыёне «Bemowski Ośrodek Piłki Nożnej» (або «Bemowski Center Football»). Удзельнічаць можа любая каманда, якая падасць сваю заяўку і аплоціць стартавы ўнёсак – 300 злотых. Пажадана, каб у складзе каманды было не меней за 10 чалавек. Удзел традыцыйна возьме футбольная каманда «Белсату».